У Гродне з размахам адзначаюць 100-годдзе Узброеных сіл

Урачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Абаронцаў Айчыны і 100-годдзя Узброеных сіл Беларусі, пачаліся ў Гродне з шэсця войскаў мясцовага гарнізона, парада ваеннай тэхнікі і самалётаў.

У шэсці з плошчы Савецкай да плошчы Тызенгаўза прынялі ўдзел 14 каробак салдат: ваенныя, міліцыя, МНС і кадэты.

У парадзе ваеннай тэхнікі было задзейнічана 25 адзінак ваеннай колавай тэхнікі Гродзенскага гарнізона. Упершыню над горадам парадным строем праляцелі шэсць самалётаў.

Пасля ўрачыстай часткі на плошчы Тызенгаўза адкрылася выстава цяжкай ваеннай тэхнікі і узораў узбраення.

У парку Жылібера адкрылася культурна-спартыўнае свята «Час спорту і Перамог!», дзе кожны можа прыняць удзел у спартыўных гульнях, а таксама пакаштаваць салдацкай кашы.

Гулянні ў цэнтры горада працягнуцца да самага вечара.


23 лютага ў Беларусі афіцыйна адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У Гродне гэтыя святы вырашылі адзначыць на дзень пазней. Вытокі свята — у савецкай гісторыі. Лічыцца, што 23 лютага 1918 года Чырвоная Армія атрымала свае першыя перамогі над кайзераўскай арміяй. Але на думку многіх беларускіх гісторыкаў для святкавання беларускай вайсковай славы ёсць лепшыя даты. А 23 лютага нават з пункту гледжання гісторыі СССР быў сумнеўным днём, каб адзначаць перамогі.


Падзяліцца
Меткі: святыфота

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024