У Гродне ў доме, дзе ад угарнага газу памерла дзяўчынка, адключылі ўсе калонкі

Газавыя калонкі ў доме па вуліцы Стэфана Баторыя, дзе ў панядзелак ад угарнага газу памерла дзяўчынка, адключылі на наступны дзень. З тых часоў людзі жывуць без гарачай вады. Пры гэтым ад газу «адрэзалі» жыхароў усіх пад’ездаў, а не толькі таго, дзе адбылася трагедыя.

Нагадаем, школьніца з-за угарнага газу патанула ў ванне 19 лютага. Медыкі спрабавалі выратаваць дзіця, але дзяўчынка памерла на наступны дзень у бальніцы. Спецыялісты кажуць, што да трагедыі магла прывесці недастатковая цяга ў вентыляцыйным канале і коміне газавага воданагравальніка, які ўсталяваны ў ванным пакоі. А жыхары дома распавядалі, што пасля капрамонту, які быў 10 гадоў таму, у іх перыядычна ўзнікаюць праблемы з цягай у вентканалах.

— Так, мы адключылі калонкі. Але да таго моманту, калі ў нас на руках будзе заключэнне ад УЖРЭП, што ўсе коміны і вентканалы дома ў парадку. І мы адразу ж падключым газавыя калонкі, няхай гэта будзе ноччу або ў выхадны дзень, — распавядае «Тут.бай» кіраўнік ПУ «Гроднагаз» Зміцер Турлай.

[irp posts="51 310″ name="Жыхары дома ў Гродне, дзе з-за ўгарнага газу памерла дзяўчынка: Пасля капрамонту былі праблемы з цягай""]

Суседзі сям'і, дзе адбылася трагедыя, шакаваныя гэтым выпадкам, піша «КП».

— Вельмі складана зараз нешта казаць, — уздыхае Вольга Нерад, дырэктар школы № 8, у якой вучылася загінулая 12-гадовая дзяўчынка. — Вельмі добрая, таленавітая вучаніца. Наведвала мастацкую школу, займалася танцамі, удзельнічала ў конкурсах. Яна адна ў сям'і ў мамы. Прыгажуня, магла стаць мадэллю — высокая, стройная, абаяльная. Па ёй плача ўся школа.

Жыхары кажуць, што газавыя калонкі ўстаноўлены ў ваннай ва ўсім доме — гэта прадугледжана планам.

— Газаўшчыкі тлумачылі нам, што ванны — гэта невялікая замкнёная прастора са слабай вентыляцыяй, газавая калонка там знаходзіцца не павінна. Але ўсё гэта так і засталося на ўзроўні размоў, — распавядае жыхарка дома Наталля.

Яна прызнаецца: пасля таго, што здарылася, ёй страшна за сябе і сваю сям’ю.

— Мая мама — чалавек пажылы і ўсяго баіцца. Калі я прымаю ванну, яна кожныя 10 хвілін падыходзіць да дзвярэй і пытаецца, ці жывая я. Я ўвесь час смяялася — ну што са мной можа здарыцца! А зараз задумалася. Учора газаўшчык прыходзіў і казаў, што для атручвання газам дастаткова трох хвілін. Пасля таго, што адбылося, я, напэўна, першая пабягу па датчык угарнага газу — у мяне двое маленькіх дзяцей. Хацелася б яшчэ атрымаць нейкія выразныя рэкамендацыі, што нам цяпер рабіць: напрыклад, самастойна кожны дзень правяраць цягу ці рабіць нешта яшчэ, каб сябе засцерагчы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам у 60 метрах ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025