На хутары каля вёскі Самборы, што ў Гродзенскім раёне, за два дні зграя бадзяжных сабак загрызла 37 авечак і казу. Сярод іх былі авечкі дарагой пароды.
Гаспадар упэўнены, што на жывёл напалі не ваўкі, а менавіта сабакі. Пра здарэнне мужчына тут жа заявіў у міліцыю.
— Тое, што гаспадары заводзяць сабак і потым выганяюць іх на вуліцу, не несучы за гэта ніякай адказнасці, нармальна. Так атрымліваецца? Пара ў гэтай справе наводзіць парадак і «выхоўваць» саміх уладальнікаў, — расказаў гаспадар «Перспектыве».
Мужчына абураецца колькасцю незарэгістраваных сабак, прапаноўвае ўвесці абавязковае чыпіраванне і штрафаваць гаспадароў, якія не рэгіструюць сваіх гадаванцаў.
[irp posts="9081″ name="На ўскраіне Гродна блукае зграя бадзяжных сабак. Што рабіць, калі іх сустрэнеш?"]
Гэта не першы выпадак, калі бадзяжныя сабакі шкодзяць гаспадаркам. Яны і раней нападалі на авечак у вёсках пад Гродна. А ў канцы мінула года зграя бадзяжных сабак зайшла на ўчастак на Старамалышчынскай і задушыла ўсіх коз. Праблема здзічэлых сабак на гэтай вуліцы існуе не першы год, а ў гаспадара гэта былі не першыя ахвяры.
Калі бадзяжныя сабакі з’яўляюцца ў паляўнічых угоддзях, то паляўнічыя маюць права ў іх страляць. У населеных жа пунктах страляць забаронена — ад крайняй гаспадарчыя пабудовы павінна быць не менш за 200 метраў.