У Гродне створаць адмысловы пакой для нелегалаў з дзецьмі, якіх затрымалі на мяжы, піша БЕЛТА.

Тыя, хто нелегальна перасякае мяжу з дзецьмі, не могуць знаходзяцца ва ўмовах ізалятара, таму такі прытулак патрэбен, каб яны маглі пабыць у больш камфортных умовах. Ствараць пакой будуць за кошт гранта ў сакавіку гэтага года.

Сярод іншых важных праектаў Чырвонага Крыжа ў Гродзенскай вобласці - запуск праекта па сацыяльнай інтэграцыі дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, якія наведваюць агульнаадукацыйныя школы, праца з сем’ямі, дзе знаходзяцца пажылыя людзі з дэменцыяй, якіх нельга пакінуць дома адных.

[irp posts="46 750″ name="Дапамаглі амаль 50 тысячам людзей: у цэнтры Гродна Чырвоны Крыж сказаў дзякуй" усім нераўнадушным"]

Таксама Чырвоны крыж удасканальвае працу адзінага ў краіне дзённага цэнтра для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Гэта своеасаблівы дзіцячы сад. Сацыяльныя работнікі збіраюць такіх дзяцей па горадзе, прывозяць у цэнтр, дзе на працягу некалькіх гадзін з імі займаюцца спецыялісты, дэфектолагі, педагогі.

Цяпер у Гродзенскай абласной арганізацыі БТЧК зарэгістравана каля 3 тысяч валанцёраў.