17 лютага ў Гродне прайшоў першы адкрыты гарадскі турнір спартыўнага варыянту гульні «Што? Дзе? Калі?» сярод сеньёраў.
У турніры ўдзельнічала 6 каманд па 6 чалавек, прысутнічалі і запасныя гульцы, і заўзятары.
Кожная каманда абрала назву і дэвіз — «Залаты запас» і «Самародкi», у якіх былі прадстаўнікі УЗВ, каманда «Асарці» з «ГроднаХімвалакно», каманда «NH3» з «ГроднаАзот», «Акцябраты» і «ГІПА» (працаўнікі ГІАП у мінулым). Апошнія дзве каманды складаліся з прадстаўнікоў Савета ветэранаў Кастрычніцкага раёна.
Турнір уключаў 2 гульні - «Свая гульня» — 6 тэм па 5 пытанняў і гульню «Што? Дзе? Калі» — 2 туры па 10 пытанняў. Для першага турніру арганізатары знізілі патрабаванні (у параўнанні з гарадскімі моладзевымі гульнямі): прыбралі адмоўныя балы ў «Сваёй гульні», павялічылі да 2-ух хвілін час на абмеркаванне.
Пытанні былі няпростымі, запал у гульні не слабеў на працягу ўсяго часу. Калі вядучая прапанавала скараціць час ШДК да аднаго тура, удзельнікі не пагадзіліся, пажадаўшы працягваць гульню.
Па выніках турніру месцы размеркаваліся наступным чынам:
— 1 месца — каманда «Залаты запас» УЗВ
— 2 месца — каманда «Асарці» ГХВ
— 3 месца — каманда «ГІПА» Кастрычніцкі раён (ГІАП).
Каманды-прызёры ўзнагародзілі дыпломамі 1, 2, 3 ступені, за першае месца — фігуркай мудрай Савы, на дэсерт быў смачны торт.
Паводле слоў гульцоў, такія гульні дапамагаюць жыць актыўна, узаемадзейнічаць і размаўляць, развіваць інтэлект, трэніраваць памяць.
Ініцыятар і арганізатар гульняў - праграма «Універсітэт Залатога Веку». Наступны турнір запланаваны на красавік 2018 года.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…