12-гадовая дзяўчынка трапіла ў рэанімацыйнае аддзяленне ноччу 19 лютага. Нягледзячы на намаганні медыкаў, раніцай 20 лютага дзіця сканала. Спецыялісты мяркуюць, што дзяўчынка памерла ад атручвання чадным газам.
Мыючыся ў ваннай, дзяўчынка страціла прытомнасць ад смяротнай канцэнтрацыі вокісу вугляроду ў ванным пакоі, дзе быў устаноўлены газавы воданагравальнік. Магчыма, з-за яго неналежный працы дзяўчынка атруцілася чадным газам, знепрытомнела і захлынулася.
Прыкмет цялесных пашкоджанняў дзіця не мела. Супрацоўнікамі МНС і Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці абследавалі кватэру на вуліцы Парыжскай камуны, у якой усё здарылася. Маёмасць у ёй не пашкоджана. Пры абследаванні спецыялісты выкарыстоўвалі перасоўную крыміналістычную лабараторыю, паведамляе Следчы камітэт.
На працягу дня на даху дома працавалі супрацоўнікі МНС.
Дзяўчынка расла ў добрай сям'і. Каб вызначыць дакладную прычыну яе смерці, зараз тэрмінова праводзяць судова-медыцынскую экспертызу.