У Беластоку з 14 лютага побач з аўтавакзалам запрацаваў міні-гандлёвы цэнтр з назвай «Каля вакзала». У ім размясціўся першы ў горадзе магазін для хатніх жывёл Maxi Zoo, піша euroby.info.
У гандлёвым цэнтры таксама працуюць крамы Pepco, Neonet, CCC, Hebe. Яго агульная плошча — каля 3 тыс.м2. Крамы размешчаны на першым паверсе, а другі аддадзены пад фітнес-цэнтр і кафэ. Пры цэнтры ёсць паркоўка на 300 аўтамабіляў.
Побач з новым аўтавакзалам ужо працуе гіпермаркет нямецкай сеткі Kaufland. Зрэшты, турыстам разлічваць на пакупкі з Tax Free каля вакзала ў Беластоку не варта. Поўнае вяртанне VAT афармляюць толькі ў камп’ютарнай краме Neonet.
Новы аўтавакзал на два паверхі будавалі з сакавіка мінула года. Адкрылі яго 11 снежня. У будынку ёсць вялікая зала чакання, чатыры білетныя касы, памяшканні двух міжнародных перавозчыкаў, а таксама продаж прэсы і ежы. Будаўніцтва каштавала 13 мільёнаў злотых.
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…