На вуліцы Маставой каля кнiжнай крамы «Ранiца» яшчэ на выходных невядомыя абмазалі зялёнай фарбай турыстычны стэнд, які быў усталяваны горадам 1 сакавіка 2017 года. Хто і навошта гэта зрабіў, невядома.
Нагадаем, такія інфармацыйна-турыстычныя стэнды (зробленыя ў выглядзе пюпітраў), пачалі ўсталёўваць у гістарычным цэнтры Гродна для знаёмства турыстаў і гараджан з мясцовымі гістарычнымі аб’ектамі, а таксама дэманстраваць іх першапачатковы выгляд. На стэндах ёсць і кароткае апісанне на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай.
Усяго ў цэнтры Гродна ўстаноўлена 10 інфармацыйна-турыстычных стэндаў, 5 яшчэ ў распрацоўцы. Знаходзяцца стэнды на балансе ЖКГ.