Для зручнасці жыхароў мікрараёна Баранавічы 10 лютага ў Гродне арганізаваны рэгулярны маршрут гарадской аўтамабільнай перавозкі №4т «Баранавічы-5 – чыгуначны вакзал», піша “Гродзенская праўда”.

Маршрут курсіруе ў прамым напрамку: прыпыначны пункт «Баранавічы-5» – вул. Тарусічская – вул. Рабінавая – вул. Каралінская – вул. Гарадзенская – вул. Ткацкая – вул. Савецкіх памежнікаў – вул. Гарнавых – вул. Маставая – плошча Савецкая – вул. Карла Маркса – вул. Будзёнага – прыпыначны пункт «Чыгуначны вакзал».

У адваротным кірунку: прыпыначны пункт «Чыгуначны вакзал» – вул. Ажэшкі – вул. Леніна – вул. Кірава – плошча Савецкая – вул. Маставая – вул. Гарнавых – вул. Савецкіх памежнікаў – вул. Ткацкая – вул. Гарадзенская – вул. Каралінская – вул. Рабінавая – вул. Тарусічская – прыпыначны пункт «Баранавічы-5».