Сумесная праца Вольгі Нячай і Сяргея Аганава перамагла ў адкрытым конкурсе эскізных праектаў помніка «Заснавальнік замка — князь Гедымін».
У кастрычніку Лідскі райвыканкам абвясціў конкурс на лепшы эскіз будучай скульптуры. На ўдзел у ім паступіла 42 заяўкі, аднак толькі 28 эскізаў былі ўвасоблены ў жыццё. Каб захаваць ананімнасць, працы былі прадстаўлены аўтарамі пад чатырохзначнымі нумарамі, якія былі паказаны на ўсіх матэрыялах і аўтарскіх канвертах, пішуць «Прынёманскія весці».
Скульптуру ўсталююць у скверы на скрыжаванні вуліц Грунвальдскай і Замкавай, каля паўночнай сцяны Лідскага замка.
[irp posts="50 559″ name="У Лідзе вызначылі канчатковы варыянт помніка Гедыміну. Як выбіралі пераможцу?"]
Вольга Нячай — мастак, скульптар, дызайнер, магістр мастацтвазнаўства. Працуе ў жанры манументальнай скульптуры, анімалістыкі, дробнай пластыкі, дэкаратыўнага мастацтва, а таксама жывапісу і дызайна. У сваёй творчасці апявае прыгажосць коней. Нарадзілася ў Мінску ў 1985 годзе.
Сяргей Аганаў - мастак, скульптар. Працуе ў жанры традыцыйнай скульптуры з выкарыстаннем керамікі, бронзы, каменя, дрэва. Нарадзіўся ў Лідзе ў 1974 годзе. Сярод яго самых вядомых работ — скульптура «Войт» у Мінску, прысвечаная атрыманню горадам магдэбургскага права, помнік загінуламу курсанту Д. Гвішыяні, усталяваны на тэрыторыі Беларускай ваеннай акадэміі, а таксама скульптура княгіні Анастасіі Слуцкай у Слуцку.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…