Сумесная праца Вольгі Нячай і Сяргея Аганава перамагла ў адкрытым конкурсе эскізных праектаў помніка «Заснавальнік замка – князь Гедымін».

У кастрычніку Лідскі райвыканкам абвясціў конкурс на лепшы эскіз будучай скульптуры. На ўдзел у ім паступіла 42 заяўкі, аднак толькі 28 эскізаў былі ўвасоблены ў жыццё. Каб  захаваць ананімнасць, працы былі прадстаўлены аўтарамі пад чатырохзначнымі нумарамі, якія былі паказаны на ўсіх матэрыялах і аўтарскіх канвертах, пішуць “Прынёманскія весці“.

Скульптуру ўсталююць у скверы на скрыжаванні вуліц Грунвальдскай і Замкавай, каля паўночнай сцяны Лідскага замка.

Чытайце яшчэ:  У Лідзе вызначылі канчатковы варыянт помніка Гедыміну. Як выбіралі пераможцу?

У Лідзе назвалі пераможцу ў конкурсе эскізаў помніка князю Гедыміну

Вольга Нячай – мастак, скульптар, дызайнер, магістр мастацтвазнаўства. Працуе ў жанры манументальнай скульптуры, анімалістыкі, дробнай пластыкі, дэкаратыўнага мастацтва, а таксама жывапісу і дызайна. У сваёй творчасці апявае прыгажосць коней. Нарадзілася ў Мінску ў 1985 годзе.

У Лідзе назвалі пераможцу ў конкурсе эскізаў помніка князю Гедыміну

Сяргей Аганаў – мастак, скульптар. Працуе ў жанры традыцыйнай скульптуры з выкарыстаннем керамікі, бронзы, каменя, дрэва. Нарадзіўся ў Лідзе ў 1974 годзе. Сярод яго самых вядомых работ – скульптура «Войт» у Мінску, прысвечаная атрыманню горадам магдэбургскага права, помнік загінуламу курсанту Д. Гвішыяні, усталяваны на тэрыторыі Беларускай ваеннай акадэміі, а таксама скульптура княгіні Анастасіі Слуцкай у Слуцку.

У Лідзе назвалі пераможцу ў конкурсе эскізаў помніка князю Гедыміну