Знаходку выявілі 15 лютага на адным з раскопаў ля Старога замка. Меркавана, цагліна датуецца канцом 14 стагоддзя — часам, калі замак у Гродне перабудоўваў Вітаўт.
Герб «Калюмны» — адзін з дзяржаўных сімвалаў Вялікага Княства Літоўскага: у чырвоным полі тры белыя слупы, злучаныя ўнізе. Падобны герб сустракаўся на манетах ВКЛ, а таксама з гэтым сімвалам на сцягах літоўскія харугвы змагаліся пад Грунвальдам.
Цэгла была знойдзена ў тым месцы, дзе быў двор замка. На думку археолага Алеся Хацько, цагліны маглі быць часткай якой-небудзь печы, бо некаторая з іх пакрытыя сажай.
«Падчас капання аднаго з шурфаў нам пачалі трапляцца фрагменты гатычных цаглін часоў замка Вітаўта. І сярод іх быў знойдзены нейкі новы від цэглы, які раней не трапляўся, — распавядае Алесь Хацько. - Было вiдаць на кавалках цаглін нейкі выступаючы знак. І ўжо тады ў нас была здагадка, што гэта альбо літоўскія „Калюмны“, альбо іншы від княжых знакаў.
15 лютага нам трапілася цэлая цэгла і наша здагадка пацвердзілася. На цэгле захаваўся знак „Калюмны“ — герб Гедымінавічаў. Па складзе гліны яна падобная да іншай гатычнай цэглы. Але на раскопках у Гродне такая сустракаецца ўпершыню».
Цікава, што на знойдзенай цэгле герб «Калюмны» ўнізе мае цікавы працяг у выглядзе хвосціка, які раней не сустракаўся. Гэты дадатак збліжае «Калюмны» з трызубцам Рурыкавічаў.
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…