Гродзенцам прапануюць пазнаёміцца з 15 мовамі свету ў Міжнародны дзень роднай мовы

У Дзень роднай мовы — 21 лютага — у Гродне пройдзе «Жывая Бібліятэка: мовы свету», дзе гродзенцам прапануюць паслухаць мовы розных народаў, груп і краінаў.

Падчас мерапрыемства можна будзе пачуць больш за 15 розных моваў - ад карэйскай і кітайскай, праз арабскую, літоўскую, нямецкую, гішпанскую, сербскую па афрыканскія мовы ігба і ндаў, а таксама беларускую і рускую.

Пра іх распавядуць насьбіты моваў, якія жывуць у Гродне, а таксама людзі, якія з захапленнем іх вывучаюць. Яны пазнаёмяць ахвотных з гісторыяй мовы, распавядуць, на якіх тэрыторыях гэтымі мовамі карыстаюцца, а таксама навучаць асноўным словам і карысным зваротам.

Жывая Бібліятэка: Як гэта працуе?

«Жывая бібліятэка» — гэта незвычайная бібліятэка. Замест звыклых кніг тут выступаюць жывыя людзі са сваімі гісторыямі, якімі яны гатовы падзяліцца з чытачамі.

Прынцып працы «Жывой бібліятэкі» такі самы, як і ў звычайнай: «чытачы» прыходзяць, запаўняюць «бібліятэчную картку», выбіраюць «кнігу» і «чытаюць» яе на працягу пэўнага часу. Падчас «Жывой Бібліятэкі» адбудуцца тры раунды прэзентацыі, таму прысутныя змогуць паразмаўляць з 1−3 «кнігамі».

Мерапрыемства адбудзецца 21 лютага (серада) у 18.30 па адрасу Будзённага 48а-86 (уваход з унутранага дворыка ў будынку польскага пасольства). Уваход вольны!

Цікава:

Міжнародны дзень роднай ровы адзначаюць ва ўсім свеце 21 лютага з 1999 году. Гэты дзень быў абраны таму, што ў яго у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.

Арагнізатарам «Жывой бібліятэкі: мовы свету» з’яўляецца ГА «Цэнтр «Трэці сектар». Мерыпрыемства арганізуюць у межах цыклу сустрэч Tandem Evenings in Hrodna.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025