Новыя культурныя аб’екты размесцяцца ў цэнтры Гродна на вуліцы Тэльмана, 4, дзе яшчэ нядаўна знаходзіўся грамадскі пункт аховы правапарадку. Плануецца, што выставачную залу з музеем адкрыюць у чэрвені да фестывалю нацыянальных культур.

У двухпавярховым будынку размесціцца выставачная зала са зменнымi выставамі. У адным з пакояў будзе пастаянна экспанавацца выстава пра гісторыю фестывалю нацыянальных культур. У іншай выставіць свае макеты горада краязнаўца Ігар Лапеха.

Чытайце яшчэ:  «Гродна выглядаў бы як Прага, калі б не войны». У падвале шматпавярховіка ствараецца макет ідэальнага горада