Дадаць навіну
Нядзеля, 25 лютага 2018, 11:53

Першае ў Беларусі радыё без людзей з’явілася ў Гродне

Робаты гродзенскага партала s13.ru пачалі працу 12 лютага. У іх пакуль што трохі механічныя галасы і яны не заўжды правільна ставяць націскі. Затое — прапануюць вяшчанне ў аўтаматычным рэжыме з мясцовымі навінамі. Хутка маюць з’явіцца прагнозы надвор’я, курсы валют, паведамленні аб корках на дарогах.

Музычны чарт бот-радыё фарміруецца згодна з перавагамі слухачоў. Першы трэк, які нам удалося там пачуць: «Ах как же ты мне, сука, нравишься». У плэйлісце радыё: заходняя і руская поп-музыка.

Колькасць слухачоў анлайн робаты перыядычна падлічваюць і абвяшчаюць у эфір. Па словах адміністратара блога Сяргея Чабоцькі, іх колькасць у першы дзень дасягала 600 чалавек. У момант, калі мы тэставалі бот-радыё, каля 14.30, анлайн было 69 слухачоў.

Асноўная частка аўдыторыі, на каторую разлічвае каманда s13 са сваімі робатамі - гродзенцы. Арганізатары лічаць, што такі фармат будзе запатрабаваны. З досведу працы сайта яны ведаюць — мясцовыя навіны заўжды цікавяць гараджан.

Робаты яшчэ не ідэальныя

Распрацавалі бот-радыё спецыялісты з MEGA.BY. Па іх словах, цягам бліжэйшага месяца функцыянал будзе значна пашыраны за кошт новых аўдыёпраграм і ўдасканалення робатаў-вядучых.

«На сёняшні дзень начытка навінаў не ідэальная, у робата ёсць праблемы з націскамі ў некаторых словах, але мы штодзённа паляпшаем свой слоўнік, каб мова „вядучых“ стала максімальна лёгкай для ўспрыняцця»,

— адзначыў Андрэй Ваглай, дырэктар кампаніі.

Распрацоўшчыкі лічаць, што цалкам магчыма наблізіць узровень працы бот-радыё да ўзораў класічных радыёстанцый. Асноўнай цікавосткай праекта яны лічаць максімальнае прыцягненне слухачоў у працэс фарміравання кантэнту і музычнага напаўнення.


Паслухаць і зацаніць бот-радыё можна на старонцы http://s13.ru/radio/ або дадаўшы ў плэер спасылку плыні radio.s13.ru:8109/live.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: