Алесь Кіркевіч выдаў кнігу апавяданняў і вершаў «Самурай»

Кніга змяшчае творы аўтара за апошнія тры гады. У тэкстах Кіркевіча некаторыя чытачы змогуць пазнаць сябе ці любімыя месцы ў горадзе.

— Апавяданні гэта мазаіка сучаснага жыцця, жыцця паміж Горадняй, Менскам і Львовам. Ёсць два гістарычныя апавяданні пра Горадню 1920-х гадоў. Творы змяшчаюць розны спектр тэмаў: палітычныя падзеі, жыццёвыя сітуацыі, эмоцыі, якія перажывае чалавек — такія розныя рэчы, — кажа Алесь.

Алесь назваў кнігу так, як адно са змешчаных у ёй апавяданняў. Твор «Самурай» прысвечаны рэальнаму чалавеку, які ўдзельнічаў у Майдане і вайне на усходзе Украіны. Зараз ён сядзіць ва ўкраінскай турме. Ілюстрацыі да апавядання зрабіла мастачка Алеся Галота.

Раней творы Алеся Кіркевіча выходзілі ў «Нашай ніве» і ў літаратурных зборніках. Пад адной вокладкай творы сабралі ўпершыню.

«Ёсць выраз: газета жыве адзін дзень. Тое, што з’яўляецца ў газеце, у інтэрнэце, знікае. Але гэта сабрана ў кнізе, таму ёсць шанец, што яно захаваецца», — кажа Алесь.

Прэзентацыі ў Мінску і Гродне адбудуцца ў канцы лютага ці пачатку сакавіка. Кнігу можна набыць у краме «Цудоўня «, у кнігарнях сеткі «Белкніга» і ў мінскіх кнігарнях.


Алесь Кіркевіч. Нарадзіўся ў 1989 у Гродне. Быў адным з лідараў «Маладога фронту». Пасля выбараў 2010 году асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Памілаваны ў верасні 2011. Пэўны час жыў ва Украіне. Працуе журналістам ­фрылансерам з 2012 году, супрацоўнічаў з рэгіянальнымі і рэспубліканскімі медыямі, у тым ліку з гродзенскім «Тваім стылем» (сёння — Hrodna.life).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам у 60 метрах ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025