Псіхолага-кансультацыйны цэнтр адкрылі на факультэце псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы. Усім ахвотным тут абяцаюць дапамагчы разабрацца ў сабе, пераадолець цяжкую жыццёвую сітуацыю, наладзіць адносіны з блізкімі і стаць больш упэўненым, піша «Гродзенская праўда».
— Цэнтр створаны для тых, хто мае патрэбу ў дапамозе, хто не можа самастойна разабрацца з псіхалагічнымі праблемамі і хацеў бы звярнуцца да спецыяліста, — адзначыла падчас адкрыцця цэнтра дэкан факультэта псіхалогіі Ганна Ракіцкая. — Працаваць у псіхолага-кансультатыўным цэнтры будуць супрацоўнікі нашага факультэта, сертыфікаваныя спецыялісты, якія валодаюць неабходнымі навыкамі і ведамі ў галіне экзістэнцыяльнай псіхалогіі, гештальт-тэрапіі, нейралінгвістычнага праграмавання, арт-тэрапіі, пазітыўнай псіхалогіі і гэтак далей.
[irp posts="48 660″ name="Купалаўскі ўніверсітэт прадставіў віртуальны тур па галоўным корпусе"]
Акцэнт у цэнтры робяць на прафесіяналізм супрацоўнікаў, бо многія з іх зрабілі сабе імя як практыкуючыя псіхолагі. Тут можна атрымаць індывідуальную псіхалагічную кансультацыю або наведаць групавы трэнінг. Ёсць праграмы для дарослых і дзяцей.
У планах цэнтра — арганізаваць анлайн-кансультаванне, што зробіць псіхалагічную дапамогу больш даступнай для жыхароў не толькі Гродна, але і іншых населеных пунктаў.
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…