Горад

Гродзенскія ўлады патлумачылі, чаму рамантаваць дарогу ў снегапад гэта ОК

Актывіст грамадзянскай ініцыятывы «Гародня» Анатоль Мышкевіч 18 студзеня адправіў у гарвыканкам зварот: ён прасіў гарадскія ўлады расказаць пра ўкладку асфальту ў зімовае надвор’е на вуліцы Шчорса. На думку актывіста, працы там выконваліся з грубым парушэннем.

Анатоль распавядае, што, як жыхар горада, ён хоча, каб грошы з гарадскога бюджэту трацілі разумна і ўсе працы рабіліся не проста для справаздачнасці.

Нагадаем, некаторыя гараджане крытыкавалі ўкладку асфальту падчас снегападу.

Адказ з гарвыканкаму адправілі 2 лютага. Ён выглядае так:

Анатоль пакуль не можа сказаць ці задаволены ён адказам ад гарадскіх уладаў. Вызначыцца, калі ўбачыць рамонт на Шчорса пры нармальных умовах надвор’я

«Тады будзе зразумела: якасна зроблена ці не. Ужо пару гадоў гавораць, што ў горадзе няма сродкаў на рамонт дарог, і рамантуюць асфальт падсыпкай асфальтогранулята, а тут дарагім бітумам рамантуюць. Калі ўсё правільна, навошта ставіць на кантроль працу дадзенай арганізацыі», — адзначыў Мышкевіч.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025