Новы набор у Акадэмію рэгіянальнага развіцця. Не прапусці шанец!

Падрыхтаваць сваіх трэнераў, палепшыць кваліфікацыю ў кіраванні праектамі, навучыцца рэалізоўваць медыйныя спецпраекты і кампаніі і ўсё гэта — на карысць тваёй малой радзімы! Скарыстайся магчымасцю ўзяць удзел у комплекснай адукацыйнай праграме, распрацованай рэгіянальнымі грамадскімі арганізацыямі для такіх жа рэгіянальных арганізацый.

Каго запрашаем у Акадэмію

Тых, хто займаецца нефармальнай адукацыяй, піша пра тое, што адбываецца ў яго мясцовасці, стварае праекты, накіраваныя на паляпшэнне якасці жыцця сваіх землякоў і на развіццё свайго рэгіёна.

З чаго складаецца праграма

Трэнінг для трэнераў

Адабраная каманда трэнераў пройдзе грунтоўнае навучанне па асноўных аспектах трэнерскага майстэрства, распрацуе праграму кожнай з трох Акадэмій і правядзе трэнінгі ў межах Акадэмій, карыстаючыся падтрымкай дасведчаных трэнераў-ментараў.

Рэгіянальная Акадэмія Адукатараў

Гэта курс адрасаваны тым, хто займаецца альбо плануе займацца адукацыйнымі праграмамі для жыхароў розных узростаў у сваёй мясцовасці.

Курс складаецца з двух трэнінгаў і выканання дыстанцыйных заданняў у перапынку паміж імі.

У час курса ўдзельнікі пазнаёмяцца з рознымі падыходамі да планавання дызайну адукацыйных праграм, вызначэння іх мэтаў і задач з улікам патрэбаў мэтавых груп, структуравання зместу, а таксама з рознымі інтэрактыўнымі метадамі навучання і спосабамі ацэнкі эфектыўнасці навучання.

Удзельнікі распрацуюць уласныя адукацыйныя праграмы, якія будуць сфакусаваныя на пытаннях рэгіянальнага развіцця, развіцця мясцовых ініцыятываў, паляпшэння якасці жыцця жыхароў рэгіёну.

Рэгіянальная Акадэмія Першых

Да ўдзелу ў гэтым курсе запрашаем найперш лідараў мясцовых грамадскіх арганізацый і ініцыятыў.

Курс таксама складаецца з двух трэнінгаў і выканання дыстанцыйных заданняў у перапынку паміж імі.

У час курса ўдзельнікі паглыбяць свае веды і ўменні, звязаныя з кіраваннем арганізацыяй (кіраванне камандай, стратэгічнае кіраванне, асновы маркетынгу і сувязяў з грамадскасцю і гд), а таксама з кіраваннем праектамі, накіраванымі на рэгіянальнае развіццё і паляпшэнне якасці жыцця насельніцтва свайго рэгіёна.

Рэгіянальная МедыяАкадэмія

Удзельнікамі гэтага курса стануць рэдактары і журналісты мясцовых сайтаў і блогаў, якія пішуць пра жыццё свайго рэгіёну.

Курс будзе сфакусаваны на такіх пытаннях, як вызначэнне стратэгіі развіцця медыя, планаванне цікавага для мясцовай аўдыторыі кантэнту, яго «упакоўка» і распаўсюджанне з дапамогай розных медыяплатформ, усталяванне зваротнай сувязі са сваёй аўдыторыяй.

Удзельнікі курса распрацуюць таксама канцэпцыі спецпраектаў і медыякампаній, накіраваных на інфармаванне жыхароў рэгіёна пра важныя для іх пытанні.

Форум інавацыйных ідэй на карысць рэгіянальнага развіцця

Форум збярэ лепшых выпускнікоў Акадэміі рэгіянальнага развіцця, прадстаўнікоў уплывовых грамадскіх і міжнародных арганізацый, журналістаў.

На працягу двух дзён будуць адбывацца дыскусіі, звязаныя з пытаннямі рэгіянальнага развіцця, майстар-класы ад вядомых экспертаў у гэтай галіне, а таксама прэзентацыя і абмеркаванне лепшых выпускных праектаў удзельнікаў Акадэміі.

Дзе атрымаць дадатковую інфармацыю пра Акадэмію і як заявіцца?

Глядзіце блог Акадэміі рэгіянальнага развіцця, дзе змешчана больш падрабязная інфармацыя пра кожную з нашых адукацыйных прапановаў, пра даты правядзення мерапрыемстваў.

Там жа вы знойдзеце формы заявак.

Хто арганізуе Школу

Рэгіянальныя арганізацыі з вялікім досведам адукацыйнай, сацыяльнай і культурніцкай працы ў сваіх мясцовасцях:

Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці сектар» (Гродна)

Прыватная ўстанова «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» (Гродна)

Інфармацыйна-кансалтынгавая ўстанова «Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» (Брэст)

Цэнтр «Кола» (Магілёў)

Культурна-асветніцкая ўстанова «Віцебск для мяне»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025