Вечарам 7 лютага кіроўца Porsche Cayenne з расійскімі нумарамі з’ехаў з праезнай часткі і аб’ехаў святлафор па газоне і тратуары. Гэта адбылося на кальцы ў мікрараёне Фарты пры выездзе ў бок вуліцы Болдзіна.

Нецерпялівы кіроўца ўбачыў, што пешаходы ўжо прайшлі і не стаў чакаць 20 секунд, таму аб’ехаў па газоне і тратуары аўтамабілі, якія стаялі на чырвоны сігнал святлафора.

— З лічбаў нумарнога знака ўдалося разгледзець толькі 199 рэгіён, — адзначыў чытач Віталь, які даслаў відэа autogrodno.by.

Цяпер парушальніка шукаюць супрацоўнікі ДАІ і просяць адгукнуцца відавочцаў.

Дарэчы, у ліхачоў з Расіі ёсць падставы весці сябе неадэкватна на беларускіх дарогах. Нават у выпадку пазбаўлення правоў у Беларусі, парушальнікі па прыездзе дадому звяртаюцца з заявай пра страту правоў кіравання і атрымліваюць новыя. Каб хоць неяк астудзіць ліхачоў, на мяжы з Расіяй беларуская Дзяржаўтаінспекцыя ўстанавіла спецыяльныя пасты, дзе з замежных кіроўцаў спаганяюць штрафы за парушэнне хуткаснага рэжыму, зафіксаванага камерамі.

www.youtube.com/watch?v=fA-1MKm9eUk