У Беларусі з 8 лютага аўтамабільнае паліва даражэе, паведамілі БЕЛТА ў канцэрне «Белнафтахім».

«У сувязі са значным ростам кошту нафты і павелічэннем з 1 лютага ставак акцызаў на нафтапрадукты рознічныя кошты на аўтамабільны бензін і дызельнае паліва з 8 лютага на АЗС рэспублікі павялічваюцца на 2 капейкі, або ў сярэднім на 1,6%», — праінфармавалі ў канцэрне.

Кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складае цяпер Br1,21, АІ-95-К5-Еўра — Br1,29, АІ-98-К5-Еўра — Br1,5, ​​ДТ — 1,31.

Кошт аўтамабільнага паліва на АЗС Беларусі па-ранейшаму застаецца самым нізкім у Еўропе.

З улікам таго, што адбыліся змены коштаў на беларускіх АЗС, рознічныя цэны на маторнае паліва ў сумежных рэгіёнах Расіі вышэйшыя за беларускія — па бензінам на 12%, па дызельным паліве — на 9%. Цэны на ўкраінскім рынку вышэй на 48−63%, чым у Беларусі, на рынку краін Балтыі і Польшчы — вышэй на 108−130% у залежнасці ад віду паліва.