У Беларусі з 8 лютага аўтамабільнае паліва даражэе, паведамілі БЕЛТА ў канцэрне “Белнафтахім”.
“У сувязі са значным ростам кошту нафты і павелічэннем з 1 лютага ставак акцызаў на нафтапрадукты рознічныя кошты на аўтамабільны бензін і дызельнае паліва з 8 лютага на АЗС рэспублікі павялічваюцца на 2 капейкі, або ў сярэднім на 1,6%”, – праінфармавалі ў канцэрне.
Кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складае цяпер Br1,21, АІ-95-К5-Еўра – Br1,29, АІ-98-К5-Еўра – Br1,5, ДТ – 1,31.
Кошт аўтамабільнага паліва на АЗС Беларусі па-ранейшаму застаецца самым нізкім у Еўропе.
З улікам таго, што адбыліся змены коштаў на беларускіх АЗС, рознічныя цэны на маторнае паліва ў сумежных рэгіёнах Расіі вышэйшыя за беларускія – па бензінам на 12%, па дызельным паліве – на 9%. Цэны на ўкраінскім рынку вышэй на 48-63%, чым у Беларусі, на рынку краін Балтыі і Польшчы – вышэй на 108-130% у залежнасці ад віду паліва.