Пасля працяглай міжнароднай паўзы вялікі хакей вярнуўся ў Гродна. У чацвер 8 лютага «Нёман» на сваёй пляцоўцы прымаў прынцыповага суперніка — мінскае «Юнацтва». Гульня скончылася пераканаўчай перамогай гродзенскай каманды з лікам 4:1.
Традыцыйна ўжо на працягу некалькіх гадоў гульнi «Нёмана» і «Юнацтва» праходзяць пры поўным лядовым у Гродне. І гэты раз, не выключэнне.
Першая дваццаціхвілінка засталася за гасцямі. На 11-й хвіліне «Юнацтва» рэалізавала большасць намаганнямі Яфіменка і выйшла наперад.
Але ўжо са старту другога перыяду «Нёман» перабудаваў гульню і пайшоў наперад, што прынесла вынік. Ужо на 22-й хвіліне Хараманда параўноўвае лiк. Выйсці наперад грjдзенцам удалося за толькi за 4 хвіліны да перапынку. Дакладным і эфектным кідком адзначыўся Баярчук.
У заключным перыядзе каманада Сяргея Пушкова па ўсіх паказчыках перайграла свайго суперніка і здолела закінуць яшчэ дзве шайбы. Спачатку на 44-й хвіліне гродзенцы пры дапамозе Кіслага рэалізавалі большасць. А за 9 хвілін да канца асноўнага часу кропку ў матчы паставіў пачатковец каманды Грынь.
«Нёман» — «Юнацтва» 4:1 (0:1, 2:0, 2:0)
галы:
10.59 0:1 — Яфіменка (Плотнікаў, Парфеявец, — бол.)
21.38 1:1 — Хараманда (Баярчук, Стэфановіч)
36.12 2:1 — Баярчук (Стэфановіч, Жыдкіх)
43.14 3:1 — Кіслы (Рэмезаў, Пасют, — бол.)
50.16 4:1 — Грынь (Коршунаў)
Дзякуючы перамозе над «Юнацтвам» гродзенская каманда умацоўвае сваё становішча ў турнірнай табліцы. Гродзенцы ідуць на першым месцы і маюць 83 ачкі, другое і трэцяе дзеляць «Юнацтва» і «Шахцёр» у якіх па 79 ачкоў.
Свой наступны матч чырвона-чорныя правядуць 11 лютага ў Маладзечне, дзе сустрэнецца з мясцовым «Дынама».
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…