Пасля працяглай міжнароднай паўзы вялікі хакей вярнуўся ў Гродна. У чацвер 8 лютага “Нёман” на сваёй пляцоўцы прымаў прынцыповага суперніка – мінскае “Юнацтва”. Гульня скончылася пераканаўчай перамогай гродзенскай каманды з лікам 4:1.

Традыцыйна ўжо на працягу некалькіх гадоў гульнi “Нёмана” і “Юнацтва” праходзяць пры поўным лядовым у Гродне. І гэты раз, не выключэнне.

Першая дваццаціхвілінка засталася за гасцямі. На 11-й хвіліне “Юнацтва” рэалізавала большасць намаганнямі Яфіменка і выйшла наперад.

Але ўжо са старту другога перыяду “Нёман” перабудаваў гульню і пайшоў наперад, што прынесла вынік. Ужо на 22-й хвіліне Хараманда параўноўвае лiк. Выйсці наперад грjдзенцам удалося за толькi за 4 хвіліны да перапынку. Дакладным і эфектным кідком адзначыўся Баярчук.

У заключным перыядзе каманада Сяргея Пушкова па ўсіх паказчыках перайграла свайго суперніка і здолела закінуць яшчэ дзве шайбы. Спачатку на 44-й хвіліне гродзенцы пры дапамозе Кіслага рэалізавалі большасць. А за 9 хвілін да канца асноўнага часу кропку ў матчы паставіў пачатковец каманды Грынь.

“Нёман” – “Юнацтва” 4:1 (0:1, 2:0, 2:0)

галы:
10.59 0:1 – Яфіменка (Плотнікаў, Парфеявец, – бол.)
21.38 1:1 – Хараманда (Баярчук, Стэфановіч)
36.12 2:1 – Баярчук (Стэфановіч, Жыдкіх)
43.14 3:1 – Кіслы (Рэмезаў, Пасют, – бол.)
50.16 4:1 – Грынь (Коршунаў)

Дзякуючы перамозе над “Юнацтвам” гродзенская каманда умацоўвае сваё становішча ў турнірнай табліцы. Гродзенцы ідуць на першым месцы і маюць 83 ачкі, другое і трэцяе дзеляць “Юнацтва” і “Шахцёр” у якіх па 79 ачкоў.

Свой наступны матч чырвона-чорныя правядуць 11 лютага ў Маладзечне, дзе сустрэнецца з мясцовым “Дынама”.