Купляюць менш, кошты зніжаюцца: вынікі рынку нерухомасці 2017 года ў Гродне

У пераважнай большасці буйных гарадоў Беларусі пакупніцкая актыўнасць у канцы 2017 г. была блізкай да рэкорднага ўзроўню за апошнія пяць гадоў. Няма сумненняў, што за павелічэннем попыту стаяць значна больш танныя крэдыты — менавіта ў канцы мінулага года банкі прапаноўвалі самыя прывабныя ўмовы для пазычальнікаў, піша realt.by.

У большасці гарадоў краіны пакупнікі схільныя былі аддаваць перавагу 2-пакаёвым кватэрам, у Гродне на долю «двушак» і зусім прыйшлося 45−50% усіх здзелак.

Па выніках 4 квартала было адзначана зніжэнне коштаў: усяго за год кошты ў Гродне апусціліся на 8%.

Гродзенскі рынак жылля адчувае хранічныя праблемы з лішкам новабудоўляў, які цісне на кошты. На долю новых кватэр у нядаўна пабудаваных дамах давялося больш за траціну ўсіх здзелак куплі-продажу кватэр — нічога падобнага няма ні ў адным іншым горадзе краіны.
На працягу года ў буйных гарадах Гродзенскай вобласці попыт на кватэры быў высокім, але ў апошнім квартале купляць кватэры сталі горш. На фоне гэтага кошты на «другасным рынку» за 12 месяцаў ўпалі.

46% усіх здзелак у снежні - з новабудоўлямі

У Гродне ўзровень попыту ў апошнія тры месяцы 2017 года быў на 37% вышэй, чым у той жа перыяд 2016 года. Але калі ва ўсёй краіне пік пакупальніцкай актыўнасці прыйшоўся на кастрычнік-снежань, то ў Гродне ён прайшоў раней, а ў апошнім квартале колькасць здзелак прыкметна зменшылася. Практычна палова з іх — здзелкі з новабудоўлямі. Гэта рэкорд для ўсёй краіны.

Часцей за ўсё жыхары Гродна куплялі 2-пакаёвыя кватэры, удзельная вага якіх у агульнай структуры попыту склала 43−46%. Іх кошт вар'іраваўся ад $ 18 да $ 24 тыс. Здзелкі з «аднапакаёўкамі» заключалі ў 27% выпадкаў, за іх плацілі ў сярэднім $ 25−33 тыс. Купіць 3-пакаёвую кватэру ў Гродне можна было за $ 31−41 тыс. На іх долю прыпадала 22 -26%.

Кошты падаюць

З-за зніжэння попыту ў апошнім квартале 2017 года, а таксама вялікай долі здзелак на першасным рынку, прадаўцы «другаснага рынку» былі вымушаныя зніжаць кошты. За год «квадрат» патаннеў на 8% да $ 577.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025