З магазінаў пад Гродна санслужба канфіскавала 22 кг сапсаваных прадуктаў

Санслужба праверыла 7 магазінаў Верцялішкаўскага сельсавета і ў кожным знайшла парушэнні санітарных нормаў і правілаў. З магазінаў канфіскавалі 22 кг пратэрмінаваных прадуктаў, піша «Перспектыва».

Крамы спецыялісты правяралі ў студзені. Пратэрмінаваныя прадукты знайшлі ў магазінах Гродзенскага філіяла аблспа ў Верцялішках і СВК «Прагрэс-Верцялішкі» у Жытомлі. У першым прадавалі гатовыя мясныя і кандытарскія вырабы са скончаным тэрмінам прыдатнасці, у другім — сырыя мясныя паўфабрыкаты і паўфабрыкаты ў цесце.

Акрамя таго, у Жытомлі знайшлі гатовыя мясныя прадукты без маркіроўкі, а ў краме «Бірэта Маркет» у пасёлку Берагавы — прадукцыю з маркіроўкай, якая не адпавядае патрабаванням заканадаўства.

Таксама ў магазінах не выконвалі правілы таварнага суседства, тэмпературны рэжым. Напрыклад, у «Бірэта Маркет» кулінарныя вырабы захоўвалі пры тэмпературы +26 градусаў, хоць па норме яна не павінна перавышаць плюс 6 градусаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025