8 лютага ў Гродне пройдзе адкрытая сустрэча з вядомымі лекарамі ў галіне неўралогіі і кардыялогіі. Гэта будзе свайго роду «народная» прэс-канферэнцыя, на якой усе наведвальнікі змогуць задаць пытанне лекарам, даведацца аб прычынах інсульту, метадах дыягностыкі і прафілактыкі, атрымаць медычную кансультацыю і персанальныя рэкамендацыі.

Акрамя таго, будзе арганізаваны майстар-клас па вымярэнні артэрыяльнага ціску. Спецыялісты кажуць, што часта людзі, вымяраючы ціск дома, дапускаюць памылкі і атрымліваюць у выніку няправільныя вынікі.

Мерапрыемства праходзіць у межах сацыяльнага праекта «У адным вымярэнні», накіраванага на барацьбу з інсультамі і інфарктамі. Праект арганізаваны вытворцам танометраў Microlife і Нацыянальным парталам «Здаровыя людзі» пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

- Яшчэ ў кастрычніку 2017 года мы пачалі вялікі сацыяльны праект «У адным вымярэнні», мэта якога — змагацца з праблемай інсультаў і інфарктаў. Першым этапам сталі відэаролікі з удзелам вядомых людзей, якія падзяліліся сваімі патаемнымі гісторыямі, звязанымі з гэтымі захворваннямі. Наступны этап — выязныя мерапрыемствы з удзелам профільных лекараў - лепшых спецыялістаў у сваёй вобласці. Акцэнт робім на рэгіёнах, дзе ў людзей не такія шырокія магчымасці для доступу да самай новай і дакладнай інфармацыі, — адзначыла прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.

Таксама ў межах «патрулёў» будуць арганізаваны тэставыя зоны танометраў новага пакалення, якія абсталяваны тэхналогіяй AFIB. Увосень 2017 году гэтыя прыборы для вымярэння ціску з’явіліся ў Беларусі. Тэхналогія здольная выяўляць мігацельную арытмію — прычыну інсультаў з самымі цяжкімі наступствамі. Прынцып працы тэхналогіі AFIB просты. Яна не патрабуе нейкіх асаблівых дзеянняў. Калі ў чалавека ёсць прыкметы мігацельнай арытміі, танометр апавясціць пра гэта.

Месца правядзення сустрэчы — Гродзенская цэнтральная абласная паліклініка, вул. Транспартная, 3. Пачатак у 12.00. Уваход вольны, але колькасць месцаў абмежавана.

Тэставыя зоны будуць працаваць 8 лютага з 10.00 да 18.00 і размесцяцца па наступных адрасах:
1. ГЦ «Пушкінскі», вул. Пушкіна, 39а (10.00−14.00)
2. ГЦ OldCity, вул. Дубко, 17 (16.00−18.00)
3. ЖЭС № 12, пр. Кляцкога, 102 (10.00−12.00)
4. Салон-крама «Домовой», вул. Багуцкага, 5 (13.30−15.30)
5. Паштовае аддзяленне № 3, вул. Шчорса, 43 (13.00−15.00)
6. ГЦ «Вежа», вул. Ліможа, 32б (11.00−13.00)