Здароўе і спорт

Брэсцкае «Дынама» гатова выплаціць «Нёману» за Савіцкага 211 тысяч долараў? Абодва клубы пакуль гэтага не пацвярджаюць

Пытанні па трансферы Савіцкага паміж гродзенскім «Нёманам» і брэсцкім «Дынама» на завяршальнай стадыі. Паводле інфармацыі газеты «Вечерний Гродно», якой з імі падзяліўся старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой, «Дынама» гатова выплаціць «Нёману» 211 тысяч долараў. Акрамя кампенсацыі гродзенскі клуб атрымае і 20% ад наступнага продажу гульца.

У прэс-службе гродзенскага клуба інфармацыю па кампенсацыі пакуль ніяк не пракаментавалі. У Брэсце таксама цішыня.

Яшчэ 24 студзеня «Дынама» лічыла, што кампенсацыю ў памеры 600 тысяч долараў за пераход Савіцкага яны плаціць не абавязаны. У офіс гродзенскага клуба быў адпраўлены ліст з адпаведнай заявай.

У канцы студзеня члены назіральнага савета «Нёмана» прынялі рашэнне знізіць патрабаванні да брэсцкага «Дынама» адносна кампенсацыі за Паўла Савіцкага. Гаворка ўжо ішла пра суму, якая трохі перавышала 200 тысяч.

Нагадаем, Павел Савіцкі перайшоў у брэсцкае «Дынама» як вольны агент 28 снежня і падпісаў кантракт на тры гады. Але яшчэ за некалькі месяцаў да падпісання кантракту «Нёман» прапаноўваў футбалісту працягнуць супрацоўніцтва, на што Савіцкі адказаў адмовай. У рэгламенце АБФФ па статусе і трансферах футбалістаў ёсць пункт, які азначае, што калі да заканчэння кантракту 23-гадоваму гульцу было прапанавана яго падаўжэнне, а ён адмовіўся і перайшоў у іншую каманду, то клубу, які выгадаваў гэтага футбаліста, павінна быць выплачана кампенсацыя

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024