Крама ў Баранавічах і гатэль на Будзёнага: якія ўчасткі ў Гродне прапануюць інвестарам

Мікрараёну Баранавічы-1 ужо каля 30 гадоў, але да гэтага часу там няма харчовай крамы. Праўда, інвестар знайшоўся, заклаў падмурак для гандлёвага цэнтра, аднак аб’ект ужо дзесяць гадоў замарожаны, піша «Гродзенская праўда».

Новаму інвестару прапанавана пабудаваць у гэтым раёне індывідуальнай жылой забудовы магазін харчовых і іншых тавараў плошчай 600 квадратных метраў, кафэ на 40−60 пасадачных месцаў, пункт бытавога абслугоўвання і гасцявую аўтастаянку на 25 машына-месцаў.

На вуліцы Будзёнага ёсць свабодны зямельны ўчастак, плошча якога дазваляе пабудаваць гасцініцу. Прапанова прывабная тым, што гасцініца будзе знаходзіцца ў цэнтры горада, недалёка ад чыгуначнага і аўтобуснага вакзалаў.

Многія інвестары зацікаўлены ў будаўніцтве фізкультурна-аздараўленчага і спартыўнага аб’екта на вуліцы Горкага. Ёсць жадаючыя пабудаваць там тэнісныя корты.

Гарвыканкам прапануе інвестарам таксама зямельныя ўчасткі для ўзвядзення гандлёва-сэрвіснага цэнтра на былой тэрыторыі гарбарнага завода па вуліцы Гарнавых. Тут завяршаецца вываз рэшткаў знесеных будынкаў, аб’ект будзе знаходзіцца побач з абласной філармоніяй.

Ёсць вольныя зямельныя ўчасткі на скрыжаванні вуліц Дубко і Пушкіна, падоўжанай вуліцы Курчатава пад будаўніцтва аб’ектаў грамадскага прызначэння.

[irp posts="42 416″ name="Дзе прыглядаць кватэру ў наступным годзе: У Гродне пабудуюць два мікрараёны і працягнуць разбудоўваць Баранавічы"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024