Пад Гродна машына насмерць збіла зубра

Гродзенцы Святлана і Іван позна ўвечары 14 студзеня разам з сябрамі вярталіся з аквапарку ў санаторыі «Азёрны» ў абласны цэнтр, як раптам на 18-м кіламетры дарогі Гродна — Азёры — Астрына іх машына збіла зубра, піша «Тут.бай».

Тры вялікія жывёлы нечакана выйшлі на праезджую частку. Двое ўцяклі, а адзін, спалохаўшыся святла аўтамабіля, проста замер на месцы.

— Мы як раз пераключыліся з блізкага на далёкае святло — і нечакана ўбачылі на дарозе жывёлу. Муж, вядома, адразу ж стаў тармазіць, але сутыкнення пазбегнуць не ўдалося. Ехаў ён, дарэчы, з дазволенай хуткасцю 80 км / гадзіну. Машына разбітая ўшчэнт, зубр атрымаў сур’ёзныя траўмы. Мы вельмі спалохаліся. Адразу ж выклікалі ДАІ. На месца аварыі прыехалі прадстаўнікі службы аховы прыроды і спецыялісты з мясцовай гаспадаркі, дзе разводзяць зуброў, — кажа Святлана.

Паводле яе слоў, з’яўленне вялікіх жывёл на дарозе ў гэтым раёне не рэдкасць. А дарожных знакаў, якія б папярэджвалі кіроўцаў пра гэта, няма.

Як кажуць у СВК «Азёры», за ўвесь час гадоўлі зуброў, з 1999 года — гэта першы выпадак сутыкнення зубра з аўтамабілем.

— Усе зубры на вольным выпасе, і цалкам магчыма, што яны могуць выходзіць да дарогі. Гэта дзікія жывёлы, якія не абмежаваныя вальерамі, — кажа галоўны спецыяліст паляўніча-рыбалоўнай гаспадаркі СВК «Азёры» Гродзенскага раёна Аляксандр Сасімовіч.

Цяпер пагалоўе тут — амаль 200 зуброў, гэта адна з самых буйных папуляцый гэтых жывёл у Беларусі. Зубры, згодна з пастановай Савета міністраў, адносяцца да дзікіх жывёлаў, уключаных у Чырвоную кнігу Беларусі, і знаходзяцца ва ўласнасці дзяржавы.

У ДАІ Гродзенскай вобласці, каментуючы сітуацыю, пацвердзілі, што на гэтым участку сапраўды няма папераджальных аб магчымым з’яўленні зуброў дарожных знакаў. Кіроўцам раяць захоўваць хуткасны рэжым і быць больш пільнымі.

Праверка па канкрэтна гэтай аварыі ў Дзяржаўтаінспекцыі завершана. З яе вынікае, што «дарожна-транспартнае здарэнне адбылося з прычыны непрадбачаных дзеянняў жывёлы (зубра)». У дзеяннях вадзіцеля парушэнняў ПДР няма, а гэта значыць, што шкоду прыродзе за збітую жывёлу ён кампенсаваць не будзе. У адваротным жа выпадку давялося б заплаціць: «кошт» буйной жывёлы па законе складае 400 базавых велічынь. Аднак, калі гаворка ідзе пра ўключаных у Чырвоную кнігу відах, то сума павялічваецца ў тры разы — да 1200 базавых велічынь (29,4 тысячы рублёў, ці амаль 15 тысяч долараў у эквіваленце).

— Падобныя выпадкі - гэта так званыя нерацыянальныя страты. На месца ДТЗ выехаў наш спецыяліст, які ацэньвае сітуацыю і высвятляе, што рабіць з пацярпелай жывёлай. У дадзеным выпадку туша зубра была перададзена егеру СВК «Азёры», — распавялі ў інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

— Справа аб адміністрацыйнай адказнасці ў адносінах да майго мужа была спыненая. Аднак аказалася, што выпадак нестрахавы — і выдаткі на рамонт машыны нам ніхто не пакрые: уладальніка ж у зубра фактычна няма, ён з’яўляецца дзяржаўнай уласнасцю, — кажа Святлана.

У Беларускім бюро па транспартным страхаванні пацвярджаюць: у ДТЗ з дзікімі жывёламі разлічваць можна толькі на КАСКО.

[irp posts="48 162″ name="Каля Белавежскай пушчы прапануюць знізіць хуткасць на трасе, па якой мала ездзяць, але шмат гіне жывёлаў"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024