Пачалося народнае галасаванне ў шоў #Паскарэнне: можна аддаць голас за гарадзенку

З 6 па 11 лютага пройдзе онлайн галасаванне «Народны выбар» у рэаліці-шоў #Паскарэнне. Беларусы вызначаць самы значны праект, які прыняў удзел у конкурсе. Гарадзенцы могуць падтрымаць праект Юліі Каляды, якая стварае ўтульны дворык у цэнтры Гродна.

У канцы лістапада платформа Talaka разам з парталам Onliner.by, кампаніяй Velcom і групай кампаній Gurtam запусцілі нацыянальны інтэрактыўны конкурс у фармаце рэаліці-шоў # Паскарэнне. З 216 праектаў да народнага галасавання, у выніку жорсткага адбору, дайшлі толькі 40: ад сацыяльных і гарадскіх да прадпрымальніцкіх і тэхналагічных.

Мэта конкурсу — натхніць людзей на сумеснае самастойнае рашэнне важных праблем, палепшыць якасць жыцця ў гарадах і населеных пунктах Беларусі, стварыць тое, на што зверне ўвагу ўвесь свет.

Зараз у цябе ёсць магчымасць прагаласаваць за праект, які ажыццяўляецца ў тваім горадзе, вырашае тваю праблему ці проста запальвае і захапляе.
Для ўдзелу ў галасаванні трэба:
• зарэгістравацца на краудфандынгавай платформе Talaka.
• Выбраць упадабаны праект
• Падтрымаць упадабаны праект з дапамогай краудфандынга
Мінімальная сума ўзносу — 3 рублі. Усе грошы, сабраныя праектам, застаюцца ў праекце. Акрамя таго, пераможца атрымае 2000 рублёў ад арганізатараў конкурсу.

Пераможца вызначаецца не па сабранай суме, а па колькасці людзей, якія падтрымалі праект у перыяд галасавання.

«Народны выбар» праводзіцца на ўмовах адкрытасці, празрыстасці і забяспечвае роўныя магчымасці для ўсіх удзельнікаў. Іншымі словамі, арганізатары абвясцілі вайну ботам і будуць пільна адсочваць IP, фэйкавыя акаўнты і праведзеныя плацяжы. Па правілах конкурсу адзін плацёжны сродак можа выкарыстоўвацца толькі для аднаго зарэгістраванага акаўнта. А вось пісаць пра ўпадабаны праект у сацсетках і прасіць падтрымаць яго — наадварот, вітаецца!

Пад’езд дома, дворык якога будуць змяняць да лепшага, ужо размалявалі. Фота Марысі Харэвіч
[irp posts="47 285″ name="Глядзіце, як гродзенцы размалявалі звычайны пад’езд у хрушчоўцы. І на гэтым не спыняюцца!"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024