На пешаходным пераходзе ў цэнтры Гродна міжгародняя маршрутка збіла дзяўчыну

Позна ўвечары 5 лютага ў цэнтры Гродна мікрааўтобус наехаў на дзяўчыну. Яна пераходзіла дарогу па пешаходным пераходзе, паведамляе Гродзенская ДАІ.

Кіроўца «Фольксвагена» з Мінска прывёз пасажыраў. На чыгуначным вакзале высадзіў іх і збіраўся дадому на вуліцу Вольгі Соламавай. Мужчына ехаў па Кірава па левай паласе і, набліжаючыся да пешаходнага перахода каля вуліцы Васілька, хуткасць не знізіў, бо пешаходаў там не бачыў.

Мужчына патлумачыў, што звярнуў увагу на два аўтамабілі ў правай паласе і падумаў, што яны ўжо прапусцілі пешаходаў. Аднак знаходзячыся амаль на пераходзе, ён заўважыў дзяўчыну прыкладна за тры метры ад левай пярэдняй часткі мікрааўтобуса. Ад удару яе адкінула на асфальт. Пацярпелую прыйшлося шпіталізаваць.

Кіроўца сваю віну ў тым, што здарылася, цалкам прызнаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024