З 6 па 11 лютага пройдзе онлайн галасаванне «Народны выбар» у рэаліці-шоў #Паскарэнне. Беларусы вызначаць самы значны праект, які прыняў удзел у конкурсе. Гарадзенцы могуць падтрымаць праект Юліі Каляды, якая стварае ўтульны дворык у цэнтры Гродна.
У канцы лістапада платформа Talaka разам з парталам Onliner.by, кампаніяй Velcom і групай кампаній Gurtam запусцілі нацыянальны інтэрактыўны конкурс у фармаце рэаліці-шоў # Паскарэнне. З 216 праектаў да народнага галасавання, у выніку жорсткага адбору, дайшлі толькі 40: ад сацыяльных і гарадскіх да прадпрымальніцкіх і тэхналагічных.
Мэта конкурсу — натхніць людзей на сумеснае самастойнае рашэнне важных праблем, палепшыць якасць жыцця ў гарадах і населеных пунктах Беларусі, стварыць тое, на што зверне ўвагу ўвесь свет.
Зараз у цябе ёсць магчымасць прагаласаваць за праект, які ажыццяўляецца ў тваім горадзе, вырашае тваю праблему ці проста запальвае і захапляе.
Для ўдзелу ў галасаванні трэба:
• зарэгістравацца на краудфандынгавай платформе Talaka.
• Выбраць упадабаны праект
• Падтрымаць упадабаны праект з дапамогай краудфандынга
Мінімальная сума ўзносу — 3 рублі. Усе грошы, сабраныя праектам, застаюцца ў праекце. Акрамя таго, пераможца атрымае 2000 рублёў ад арганізатараў конкурсу.
Пераможца вызначаецца не па сабранай суме, а па колькасці людзей, якія падтрымалі праект у перыяд галасавання.
«Народны выбар» праводзіцца на ўмовах адкрытасці, празрыстасці і забяспечвае роўныя магчымасці для ўсіх удзельнікаў. Іншымі словамі, арганізатары абвясцілі вайну ботам і будуць пільна адсочваць IP, фэйкавыя акаўнты і праведзеныя плацяжы. Па правілах конкурсу адзін плацёжны сродак можа выкарыстоўвацца толькі для аднаго зарэгістраванага акаўнта. А вось пісаць пра ўпадабаны праект у сацсетках і прасіць падтрымаць яго — наадварот, вітаецца!
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…