Як абраць кантэйнеры для ссабоек? Эколаг аналізуе ланчбоксы, што ёсць у продажы ў Гродне

Матэрыял, канструкцыя, памер могуць істотна паўплываць на выбар кантэйнера для харчовых прадуктаў. Дар’я Чумакова, кіраўніца праграмы па экалагічна прыязным ладзе жыцця Цэнтра экалагічных рашэнняў, дапамагла даведацца, што для ежы можа выкарыстоўвацца, а ад якіх ёмістасцяў лепш адмовіцца, піша «Гродзенскі зялёны партал».

На паліцах гарадзенскіх крамаў мы можам убачыць кантэйнеры для ежы, ланч-боксы, ёмістасці. Называць тавар могуць па-рознаму, але які з іх падыдзе для шматразовага выкарыстання, у якім можна разаграваць або замарожваць ежу? Звяртаем увагу на дэталі!

1. Абавязкова зазірніце пад суправаджаючую налепку, калі яна закрывае маркіроўку на дне кантэйнера. На самой этыкетцы інфармацыя можа і не дублявацца.

2. Звярніце ўвагу, з якога тыпу пластыка выраблены кантэйнер. Гэта абавязкова павінен быць поліпрапілен (5, РР або ПП).

3. Ці ёсць маркіроўка харчовага пластыка «Келіх і відэлец»?

4. Тэмпературная шкала ад — (15/05) да + (90−140). У гэтым выпадку ў кантэйнер можна будзе без боязі складваць гарачыя прадукты харчавання і захоўваць запакаваную ежу ў халадзільніку або нават замарожваць.

5. Піктаграма «мікрахвалёвая печ». Пры наяўнасці такой піктаграмы ежу ў кантэйнеры можна будзе разаграваць у мікрахвалёвай печы. Але заўсёды лепш у керамічным або шкляным посудзе.

6. Піктаграма «посудамыйка». Так кантэйнер можна будзе мыць у посудамыйнай машыне. Але пластыкавыя кантэйнеры лепш за ўсё мыць рукамі, не варта карыстацца абразіўнымі сродкамі, інакш яны вельмі хутка «старэюць».

Важна разумець, што пластыкавыя кантэйнеры нароўні з выгодай іх выкарыстання патрабуюць да сябе асцярожнага стаўлення. У такіх кантэйнерах лепш не захоўваць вельмі кіслыя прадукты, разаграваць ежу ў мікрахвалёўцы толькі пры адкрытай накрыўцы або перакладзіце ў шкляны ці керамічны посуд. Для мыцця пластыкавых кантэйнераў нельга выкарыстоўваць абразіўныя мыйныя сродкі або жорсткую мачалку, лепш аддаваць перавагу ручной мыйцы.

Пры правільным доглядзе кантэйнер праслужыць вам доўга і не «пастарэе» раней часу, а значыць, будзе бяспечным для вашага здароўя.


Вызначыцеся, якія функцыі павінен выконваць кантэйнер

Тады вам прасцей будзе зрабіць правільны і бяспечны выбар для сябе і дзіцяці. Для ўмоў, дзе немагчыма падагрэць ежу, а яна неабходная менавіта цёплая, справіцца спецыяльны металічны тэрмас не больш за літр з шырокім горлышкам. З яго зручна есць і потым лёгка мыць. Ён не вылучае небяспечных рэчываў у ежу.

З металу ў продажы ёсць і эмаляваныя ёмістасці, цяжэй убачыць ланч-боксы. Важна памятаць пры эксплуатацыі эмаляваных ёмістасцяў, што трэба сачыць за цэласнасцю эмалі.

Заўсёды для пераносу ежы можна скарыстацца шкляным слоікам. Шкло лёгка мыць, яно не вылучае шкодных рэчываў у ежу. Але нядоўга захоўвае тэмпературу і пры ўдары можа разбіцца. Калі вам падабаюцца шкляныя кантэйнеры, выбірайце іх з загартаванага шкла, у такім посудзе можна без боязі разаграваць і яна менш «баіцца» удараў.

Калі вам трэба загарнуць бутэрброд, цвёрдыя прадукты, фальга можа быць добрым рашэннем. Вы можаце таксама выкарыстоўваць шматразовы пакет з zip lock, які пасля выкарыстання можна вымыць і выкарыстоўваць яшчэ некалькі разоў. Для ўпакоўкі бутэрбродаў падыдзе пергаментная папера ці папера для запякання, аднак забруджаную паперу нельга будзе перапрацаваць.

Добрым рашэннем можа стаць васковая абгортка, якая з’яўляецца шматразовай і яе можна вырабіць самастойна.


Для захавання нізкага тэмпературнага рэжыму выкарыстоўвайце спецыяльныя тэрма-пакеты, сумкі з замарожваючым элементам або спецыяльныя кантэйнеры, якія таксама змяшчаюць астуджальны элемент. У першых двух выпадках прадукты, якія будуць там захоўвацца, трэба раскладваць ў ёмістасці або пакуначкі.


Большой популярностью пользуется в последнее время кофе в капсулах. Такое кофе лучше сохраняет в себе аромат кофейных зерен и обладает более насыщенным вкусом. Приобрести кофе в капсулах можно здесьhttps://coffeeok.com.ua/kofe/kofe-v-kapsulah/kofe-v-kapsulah-nespresso-decaffeinato-intenso-10-sht. Большой выбор, приемлемые цены.


Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне адкрылі буцік-гатэль The Cult на месцы знесенага гістарычнага будынка

У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…

2 красавіка 2025

Гронкі кветак, люстэркі і ружовае футра. У Гродне з’явіліся вясновыя фотазоны

Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…

2 красавіка 2025

Старадаўнія падвалы ў цэнтры Гродна прыцягваюць бізнес. Калі памяшканні можна выкарыстоўваць у камерцыйных мэтах?

На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…

1 красавіка 2025

У Гродне адкрыецца школа барыста — арганізатары хочуць, каб ва ўстановах варылі якасную каву

Уладальнікі гродзенскіх кавярань «Крепкий белый» і «Крепкий черный» запускаюць школу барыста. Летась арганізатары ўжо праводзілі…

1 красавіка 2025

Гродзенец стварыў дакладную копію Фарнага касцёла ў мініяцюры — і друкуе фігуркі на 3D-прынтары

Гродзенец Ігар Апякун канструюе мэблю для круізных лайнераў - стварае прататыпы праз спецыяльную праграму. Ігар…

31 сакавіка 2025