Матэрыял, канструкцыя, памер могуць істотна паўплываць на выбар кантэйнера для харчовых прадуктаў. Дар’я Чумакова, кіраўніца праграмы па экалагічна прыязным ладзе жыцця Цэнтра экалагічных рашэнняў, дапамагла даведацца, што для ежы можа выкарыстоўвацца, а ад якіх ёмістасцяў лепш адмовіцца, піша «Гродзенскі зялёны партал».
На паліцах гарадзенскіх крамаў мы можам убачыць кантэйнеры для ежы, ланч-боксы, ёмістасці. Называць тавар могуць па-рознаму, але які з іх падыдзе для шматразовага выкарыстання, у якім можна разаграваць або замарожваць ежу? Звяртаем увагу на дэталі!
1. Абавязкова зазірніце пад суправаджаючую налепку, калі яна закрывае маркіроўку на дне кантэйнера. На самой этыкетцы інфармацыя можа і не дублявацца.
2. Звярніце ўвагу, з якога тыпу пластыка выраблены кантэйнер. Гэта абавязкова павінен быць поліпрапілен (5, РР або ПП).
3. Ці ёсць маркіроўка харчовага пластыка «Келіх і відэлец»?
4. Тэмпературная шкала ад — (15/05) да + (90−140). У гэтым выпадку ў кантэйнер можна будзе без боязі складваць гарачыя прадукты харчавання і захоўваць запакаваную ежу ў халадзільніку або нават замарожваць.
5. Піктаграма «мікрахвалёвая печ». Пры наяўнасці такой піктаграмы ежу ў кантэйнеры можна будзе разаграваць у мікрахвалёвай печы. Але заўсёды лепш у керамічным або шкляным посудзе.
6. Піктаграма «посудамыйка». Так кантэйнер можна будзе мыць у посудамыйнай машыне. Але пластыкавыя кантэйнеры лепш за ўсё мыць рукамі, не варта карыстацца абразіўнымі сродкамі, інакш яны вельмі хутка «старэюць».
Важна разумець, што пластыкавыя кантэйнеры нароўні з выгодай іх выкарыстання патрабуюць да сябе асцярожнага стаўлення. У такіх кантэйнерах лепш не захоўваць вельмі кіслыя прадукты, разаграваць ежу ў мікрахвалёўцы толькі пры адкрытай накрыўцы або перакладзіце ў шкляны ці керамічны посуд. Для мыцця пластыкавых кантэйнераў нельга выкарыстоўваць абразіўныя мыйныя сродкі або жорсткую мачалку, лепш аддаваць перавагу ручной мыйцы.
Пры правільным доглядзе кантэйнер праслужыць вам доўга і не «пастарэе» раней часу, а значыць, будзе бяспечным для вашага здароўя.
Вызначыцеся, якія функцыі павінен выконваць кантэйнер
Тады вам прасцей будзе зрабіць правільны і бяспечны выбар для сябе і дзіцяці. Для ўмоў, дзе немагчыма падагрэць ежу, а яна неабходная менавіта цёплая, справіцца спецыяльны металічны тэрмас не больш за літр з шырокім горлышкам. З яго зручна есць і потым лёгка мыць. Ён не вылучае небяспечных рэчываў у ежу.
З металу ў продажы ёсць і эмаляваныя ёмістасці, цяжэй убачыць ланч-боксы. Важна памятаць пры эксплуатацыі эмаляваных ёмістасцяў, што трэба сачыць за цэласнасцю эмалі.
Заўсёды для пераносу ежы можна скарыстацца шкляным слоікам. Шкло лёгка мыць, яно не вылучае шкодных рэчываў у ежу. Але нядоўга захоўвае тэмпературу і пры ўдары можа разбіцца. Калі вам падабаюцца шкляныя кантэйнеры, выбірайце іх з загартаванага шкла, у такім посудзе можна без боязі разаграваць і яна менш «баіцца» удараў.
Калі вам трэба загарнуць бутэрброд, цвёрдыя прадукты, фальга можа быць добрым рашэннем. Вы можаце таксама выкарыстоўваць шматразовы пакет з zip lock, які пасля выкарыстання можна вымыць і выкарыстоўваць яшчэ некалькі разоў. Для ўпакоўкі бутэрбродаў падыдзе пергаментная папера ці папера для запякання, аднак забруджаную паперу нельга будзе перапрацаваць.
Добрым рашэннем можа стаць васковая абгортка, якая з’яўляецца шматразовай і яе можна вырабіць самастойна.
Для захавання нізкага тэмпературнага рэжыму выкарыстоўвайце спецыяльныя тэрма-пакеты, сумкі з замарожваючым элементам або спецыяльныя кантэйнеры, якія таксама змяшчаюць астуджальны элемент. У першых двух выпадках прадукты, якія будуць там захоўвацца, трэба раскладваць ў ёмістасці або пакуначкі.
Большой популярностью пользуется в последнее время кофе в капсулах. Такое кофе лучше сохраняет в себе аромат кофейных зерен и обладает более насыщенным вкусом. Приобрести кофе в капсулах можно здесьhttps://coffeeok.com.ua/kofe/kofe-v-kapsulah/kofe-v-kapsulah-nespresso-decaffeinato-intenso-10-sht. Большой выбор, приемлемые цены.