Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на водах.
Трагедыяй мог завяршыцца паход на зімовую рыбалку для другакласніка адной з смаргонскіх школ. 3 лютым ён разам з бацькам быў на гарадскім вадаёме.
«У нейкі момант дзіця апынулася без нагляду. Шпацыруючы, адышоў на тонкі лёд і праваліўся. У гэты час непадалёк рыбачыў мужчына 1968 года нараджэння. Ён адрэагаваў на сітуацыю належным чынам і выцягнуў 9-гадовага хлопчыка з вады», — распавялі ў Гродзенскай абласной арганізацыі выратавальнікаў.
Гэта не першы выпадак выратавання на лёдзе ў рэгіёне: раней, напрыклад, тры такія факты былі адзначаны на возеры Белае ў Гродзенскім раёне.
З пачатку 2018 года ў Гродзенскай вобласці вада забрала адно чалавечае жыццё, у цэлым па краіне патанула 13 чалавек.
У Гродзенскай абласной арганізацыі выратавальнікаў адзначылі, што ў рэгіёне працягваецца патруляванне вадаёмаў. З-за марознага надвор’я інтэнсіўнае раставанне лёду спынілася, аднак усім, хто выходзіць на лёд, трэба быць пільнымі: небяспечныя месцы, прамоіны можа прыцярушыць снегам.
З пачатку года ў вобласці папярэджана каля 300 чалавек, 20 з якіх дзеці. Найчасцей гэта рыбакі. Увагу аматараў зімовай лоўлі акцэнтуюць не толькі на небяспецы выхаду на тонкі лёд, але і на неабходнасці мець пры сабе сродкі самавыратавання і выратавальную камізэльку.
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…