Мінкульт дазволіў паказваць фільм «Смерць Сталіна». Але вы ўсё роўна яго не пабачыце

У гродзенскіх кінатэатрах не пакажуць фільм «Смерць Сталіна». Пра гэта карэспандэнту Hrodna.life паведамілі ў «Гроднааблкінавідэапракаце».

— Дазвол на пракат гэтага фільма не дало Міністэрства культуры. Наколькі нам вядома, у Расіі такая ж сітуацыя, — сказаў па тэлефоне прадстаўнік «Гроднааблкінавідэапраката».

— Але ж была навіна, што дазвол ёсць і ў Мінску фільм пакажуць.

— Нам пра гэта невядома. У Гродне дакладна не будуць працаваць з гэтым фільмам.

Па інфармацыі Hrodna.life, дзяржаўныя пракатчыкі ў Беларусі наогул не будуць набываць правы на паказ фільму. Дакладна вядома, што з 8 лютага стужку будуць паказваць у Мінску прыватныя кінатэатры «Silver Screen» і «Falcon Club Бутик Кино».

Праз нейкі час у рэдакцыю перазванілі з «Гроднааблкінавідэапраката» і растлумачылі, што «не дамовіліся аб умовах з праваўладальнікам».


Фільм «Смерць Сталіна» зняў брытанскі рэжысёр Арманда Іанучы. Гэта палітычна-сатырычная камедыя. Фільм расказвае пра апошнія гадзіны жыцця генсека і палітычную барацьбу пасля яго смерці. Камедыя заснавана на коміксе французскіх аўтараў Фаб’ена Нуры і Цьеры Робена «Смерць Сталіна. Гісторыя, праўдзіва … савецкая».

У Расіі фільм забаранілі для пракату. У Мінкульце РФ палічылі, што «Смерць Сталіна» — гэта здзек з савецкага мінулага. У Беларусі продаж квіткоў перад прэмъерай прыпынілі, але 5 лютага фільм дазволілі.

www.youtube.com/watch?v=vf6cyUmjTmQ?ecver=1

Падзяліцца

Апошнія запісы

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025