Рыхтаваць навіны і інтэрв'ю, мультымедыйныя матэрыялы і фотарэпартажы, атрымаць практыку працы ў рэдакцыі, падрыхтавацца да паступлення на журфак — запішыся ў Школу журналістыкі і знайдзі сваё месца ў свеце сучасных медыя.Разам з лепшымі гродзенскімі (і не толькі!) журналістамі вы навучыцеся планаваць і структураваць тэксты, абіраць цікавыя для аўдыторыі тэмы, пісаць у розных жанрах і на розных платформах, рыхтаваць мультымедыйныя гісторыі, ствараць свае медыя-праекты.
Вы зможаце прапаноўваць свае матэрыялы гродзенскім рэдакцыям, атрымліваць навучальныя матэрыялы, кансультацыі і індывідуальную зваротную сувязь ад ментараў. І ўсё гэта — у зручным месцы, у цёплай сяброўскай атмасферы, з актыўным выкарыстаннем інтэрактыўных метадаў навучання.
Заняткі Школы будуць праходзіць 1−2 разы на тыдзень вечарам (па 2 гадзіны).
Дадаткова адбудуцца 2−3 трэнінгі выхаднога дня (па 6 гадзін у нядзелю), а таксама некалькі адкрытых Медыя-майстэрняў, да ўдзелу ў якіх змогуць далучыцца ўсе жадаючыя.
Навучанне пачнецца 11 лютага 2018 года і будзе доўжыцца тры месяцы.
Кошт навучання: 25 рублёў за ўвесь курс.
Школа журналістыкі дзейнічае ў Гродне з 1997 г. За гэты час яе скончыла каля 400 чалавек. Многія з нашых выпускнікоў сёння з поспехам працуюць у беларускіх і замежных медыя. Больш за 20 нашых выпускнікоў сталі ўладальнікамі прэстыжных нацыянальных і міжнародных прэмій у галіне журналістыкі.
Цяперашняя Школа журналістыкі праводзіцца сумесна ГА «Цэнтр» Трэці сектар" і ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый».
Школай сучаснай журналістыкі кіруе Іна Максімчык, вядомая гродзенская журналістка (да нядаўняга часу — галоўны рэдактар газеты «Вячэрні Гродна»).
Заяўкі на ўдзел у занятках Школы можна падаваць да 9 лютага 2018 г.
Тэлефон для даведак: +375 33 634 10 41