Арганізатары «Міс Беларусь»: гарадзенкі сапраўды перамагалі ў конкурсах прыгажосці часцей за іншых

Дырэктар Нацыянальнай школы прыгажосці Алена Троіцкая распавяла «Гродзенскай праўдзе» пра тое, як стаць «Міс Беларусь» і чаму гэты тытул часцей за іншых заваёўвалі гродзенкі.

З чым прыходзіць на кастынг (з беларускай мовай таксама)

Хочам бачыць прыгажунь ростам не менш за 174 сантыметры. Але скажу адразу: гэта не самае важнае, і на кастынгах мы нярэдка адступаем ад патрабаванняў да вонкавых дадзеных. Галоўнае, каб дзяўчына магла даказаць сваё права на ўдзел у конкурсе «Міс Беларусь», мець волю да перамогі, прывабіць журы. З задавальненнем глядзім творчыя нумары, з якімі да нас прыходзяць прэтэндэнткі на карону. Звяртаем увагу на тое, як умеюць спраўляцца з хваляваннем, што немалаважна для удзельніц конкурсу. Просім паразмаўляць з намі на беларускай мове. Цікавімся, ці валодаюць замежнымі мовамі. Шукаем дзяўчыну, якая зможа ў далейшым годна прадстаўляць нашу краіну на міжнародных конкурсах. «Міс Беларусь» — гэта не проста тытул, а складаная місія, якую трэба выконваць на працягу двух гадоў да таго, як карону не перададуць іншай прыгажуні.

Чаму гарадзенкі перамагалі часцей, чым іншыя

На самай справе гэта цікавае назіранне і бясспрэчны факт. Але пакуль дакладных прычын гэтаму мы не ведаем. Едзем у Гродне ў тым ліку для таго, каб разгадаць загадку поспеху вашых прыгажунь. Будзем прыглядацца да іх з яшчэ большай увагай. У той жа час хочацца падкрэсліць, што ў кожным кутку нашай краіны дзяўчыны па-свойму прыгожыя і таленавітыя.

Гарадзенкі да кастынгу ўжо змогуць праглядзець запісы кастынгаў у іншых гарадах. Адбор у Гродне будзе транслявацца ў прамым эфіры на youtube.com.

Плануецца, што ў паўфінал пройдуць 25−30 прыгажунь з розных куткоў краіны. З сярэдзіны красавіка ў сталіцы ў іх пачнуцца заняткі па дэфіле, этыкету, харэаграфіі, фотамастацтве, аратарскім майстэрстве. Толькі пасля дбайнай падрыхтоўкі дзяўчыны выйдуць на сцэну, каб паказаць сябе ўсёй краіне і прадэманстраваць яркае шоу для тэлегледачоў каналу «ОНТ».

На здымку: «Міс Гродна-2016» Аляксандра Дораш

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024