Хутка за Палацам тэкстыльшчыкаў пачнецца будаўніцтва новага адміністрацыйна-гандлёвага аб’екта. Пакуль праект усё яшчэ распрацоўваецца, у цэнтр Гродна прыйшлі геолагі - яны будуць правяраць грунты.
Участак за Палацам тэкстыльшчыкаў на вуліцы Замкавай прадалі з аўкцыёну ў пачатку 2017 года для будаўніцтва там трохпавярховага будынка. Інвестар — літоўскі прадпрымальнік. Цягам года ішла падрыхтоўка неабходных дакументаў. Зараз праект усё яшчэ распрацоўвацца. Як будзе выглядаць новы будынак у гістарычнай частцы горада, пакуль яшчэ невядома.
З 1 лютага на пляцоўцы на вулiцы Замкавай працуюць геолагі. Геалагічныя даследаванні даюць магчымасць высветліць, якія глебы прысутнічаюць на тэрыторыі. Ад гэтых даследаванняў залежыць, які тып падмурка неабходны для аб’екта.
Пакуль спецыялісты адзначаюць, што грунт пад будынак у добрым стане. Каб яго праверыць, геолагі з дапамогай адмысловай машыны апускаюць стрыжні на глыбіню да 8 метраў - яны апускаюцца без якіх-небудзь перашкод.
[irp posts="15 697″ name="Вуліца Кляшторная, якую «дабіў» Дом быту: як выглядала, куды знікла і чаму яе трэба аднавіць"]
Восенню 2016 года пры замене цеплатрасы за Палацам тэкстыльшчыкаў будаўнікі натыкнуліся не толькі на падмуркі старых пабудоў, але і на старыя падвалы. Вывучаць, што ім трапілася, не было часу: будаўнікі ішлі згодна з графікам.
За аб’ектам вёў археалагічны нагляд гісторык Сяргей Піваварчык. Тады спецыяліст казаў, што, магчыма, будаўнікі натыкнуліся на падмуркі разбуранага Дома рыбака, а можа і якога-небудзь іншага дома. Піваварчык адзначаў, што «турбавацца гродзенцам ужо позна». Маўляў, трэба было гэта рабiць яшчэ тады, калі будавалі Дом быту і Палац тэкстыльшчыкаў.
[irp posts="19 009″ name="Забытыя мясціны Гродна: дом, ад якога засталася толькі рыбка"]
Разрастанне баршчэўніка Сасноўскага і сумніка ў Гродзенскай вобласці збіраюцца рэгуляваць. РУП "Гроднаэнерга" для гэтага будуць…
Жыхара Ліды ў судзе хочуць абмежаваць у наведванні ігральных устаноў і ўдзелу ў азартных гульнях.…
"Гроднаэнерга" купляе прыладу для адпужвання птушак. Яна не дазволіць ім садзіцца на элементы паветраных ліній…
У гарналыжным комплексе ў Каробчыцах закрылі і лыжную трасу. Яе адкрылі пасля закрыцця цюбінгавай, але ўжо…
Суд Ваўкавыскага раёна вынес прысуд мужчыну, які падмануў 72 чалавекі на суму больш за 205…
У міліцэйскім ваенна-патрыятычным клубе будуць вучыць дзяцей і падлеткаў узростам ад 11 да 17 гадоў.…