Sad girl with her fighting parents behind her
Праект карэкцыйнай праграмы для мужчын-агрэсараў у сямейна-бытавой сферы будзе рэалізаваны ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях, піша БЕЛТА.
Першымі скарысталіся паслугамі спецыялістаў падуліковыя крымінальна-выканаўчых інспекцый Мінска і Барысаўскага РУУС. Пачатковыя лекцыі наведалі каля 200 чалавек, з іх некаторыя вырашылі наведваць заняткі і далей. Праваахоўнікі адзначылі, што праекту ўсяго 2 месяцы. Заняткі з псіхолагамі добраахвотныя.
Новая ідэя ўздзеяння на агрэсараў прыйшла з-за мяжы, дзе паспяхова выкарыстоўваецца ўжо не першы год. Беларускія псіхолагі тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшлі навучанне ў Англіі і атрымалі адпаведныя сертыфікаты, цяпер яны выкарыстоўваюць свае веды на радзіме. Спецыялісты карэктуюць паводзіны мужчын, навучаюць паважлівым зносінам, развіваюць адэкватныя паводзіны і самаацэнку.
У 2017 годзе зафіксавана каля 2,5 тыс. выпадкаў гвалту, якія караюцца крымінальна, у сямейна-бытавых стасунках.
«МУС робіць канкрэтныя крокі ў бок узмацнення супрацьстаяння агрэсарам, выступаючы ініцыятарам зменаў у заканадаўстве і ўзмацнення жорсткасці пакарання. Акрамя таго, ведамства з’яўляецца адным з удзельнікаў рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі па супрацьдзеянні гендэрнаму гвалту, які прадугледжвае псіхакарэкцыйную праграму для мужчын-агрэсараў. Нядаўна да яе падключыліся і крымінальна-выканаўчыя інспекцыі «, — распавёў намеснік начальніка ўпраўлення наглядна-выканаўчай дзейнасці МУС Сяргей Аляшкевіч.
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…