У Гродзенскім і Бераставіцкім раёнах стварылі біялагічны заказнік мясцовага значэння «Гродзенская Свіслач». Плошчу заказніка павялічылі з 2317 да амаль 5 гектараў, паведамляюць на сайце Гродзенскага камітэта прыродных
рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Заказнік стварылі, каб захаваць у натуральным стане лугавыя і лясныя супольнасці пайменнага водна-балотнага комплексу з найбольш каштоўнай ў прыродным плане часткай даліны ракі Свіслач і яе прытоку ракі Верацейка, часткі рэчышчавага вадасховішча Гродзенскай гідраэлектрастанцыі на Нёмане. Асаблівая ўвага патрэбна і прылеглым да іх найбольш каштоўным участкам лесу, буйным прыродна-раслінным комплексам, асобным участкам асабліва каштоўных раслінных супольнасцяў, каштоўным біятопам з рэдкімі відамі як звычайных водных і каляводныхных птушак, так і відам, якія асабліва ахоўваюцца і ўключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь або якія ахоўваюцца ў адпаведнасці з міжнароднымі дамовамі.
Усяго на тэрыторыі заказніка «Гродзенская Свіслач» знайшлі 26 месцаў росту дзесяці відаў раслін і 8 месцаў пражывання сямі відаў жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…