У Гродзенскім і Бераставіцкім раёнах стварылі біялагічны заказнік мясцовага значэння «Гродзенская Свіслач». Плошчу заказніка павялічылі з 2317 да амаль 5 гектараў, паведамляюць на сайце Гродзенскага камітэта прыродных
рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Заказнік стварылі, каб захаваць у натуральным стане лугавыя і лясныя супольнасці пайменнага водна-балотнага комплексу з найбольш каштоўнай ў прыродным плане часткай даліны ракі Свіслач і яе прытоку ракі Верацейка, часткі рэчышчавага вадасховішча Гродзенскай гідраэлектрастанцыі на Нёмане. Асаблівая ўвага патрэбна і прылеглым да іх найбольш каштоўным участкам лесу, буйным прыродна-раслінным комплексам, асобным участкам асабліва каштоўных раслінных супольнасцяў, каштоўным біятопам з рэдкімі відамі як звычайных водных і каляводныхных птушак, так і відам, якія асабліва ахоўваюцца і ўключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь або якія ахоўваюцца ў адпаведнасці з міжнароднымі дамовамі.

Усяго на тэрыторыі заказніка «Гродзенская Свіслач» знайшлі 26 месцаў росту дзесяці відаў раслін і 8 месцаў пражывання сямі відаў жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу.

У Гродзенскім і Бераставіцкім раёнах стварылі новы заказнік "Гродзенская Свіслач"
Карта заказніка