Сталыя гродзенцы разам з дзецьмі, унукамі і сябрамі могуць стварыць каманды і узяць удзел у турніры. Арганізуе спаборніцтвы па «спартыўным» варыянце гульні «Што? Дзе? Калі?» сярод сеньёраў Універсітэт Залатога Веку.

Турнір адбудзецца 17 лютага 2018 у 14.00 у 86 аўд. (Будзёнага-48А).

Для ўдзелу ў турніры трэба запісацца да 13 лютага 2018 па тэлефонах:
— 75 71 72
— 8 029 587 94 63, (Наталля Ляснова)

Асноўныя правілы турніру:
— прымаюць удзел адначасова некалькі каманд.
— колькасць удзельнікаў каманды — не больш за 6 чалавек.
— каманды павінны выбраць капітана, пажадана прыдумаць назву і дэвіз каманды.
— каманды адказваюць пісьмова на аднолькавы для ўсіх каманд пакет пытанняў.

Дэталі правядзення турніру будуць удакладнены пасля 13 лютага 2018 і даведзены да ведама удзельнікаў. Арганізатары - Наталля Ляснова (каардынатарка Клубу інтэлектуальных гульняў УЗВ).