Апошні раз яна была на такім узроўні ў 2011 годзе.

Cтаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях падтрымкі ліквіднасці - з 12 да 11,75% гадавых. Такое рашэнне прыняло праўленне Нацыянальнага банка.

Гэта першае зніжэнне стаўкі рэфінансавання ў 2018 годзе. У мінулым годзе Нацбанк зніжаў стаўку восем разоў. Апошняе рашэнне аб яе памяншэнні з 11,5 да 11% ўступіла ў сілу 18 кастрычніка, піша сайт naviny.by.

Як адзначаюць у галоўным банку краіны, чарговае рашэнне аб зніжэнні стаўкі рэфінансавання прынята з улікам існуючага і прагнознага ўзроўню інфляцыі, росту эканомікі, які працягвае аднаўляцца, а таксама спрыяльных тэндэнцый на знешніх рынках.

Далейшыя рашэнні Нацбанка па змяненні працэнтных ставак будуць залежаць «ад адпаведнасці інфляцыі прагнознай траекторыі, развіцця сітуацыі ў эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы, а таксама верагоднасці і велічыні рэалізацыі інфляцыйных рызык, якія стрымліваюць дасягненне сярэднетэрміновай мэты па інфляцыі».

Стаўка рэфінансавання да канца гэтага года можа знізіцца да 9,5−10,5%, паведаміў журналістам 24 студзеня начальнік галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Нацбанка Дзмітрый Мурын. Ён звярнуў увагу, што на гэты год інфляцыя запланавана на ўзроўні 6%.

«З улікам гэтага, на наш погляд, стаўка рэфінансавання да канца года можа знізіцца да 9,5−10,5%», — сказаў Мурын.