Ролік па матывах папулярнай песні «Вите надо выйти» знялі супрацоўнікі ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гродзенскага гарвыканкама. Відэа паглядзелі больш за 13 тысяч чалавек.
Кліп распавядае пра тое, што неабходна выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай абароны: з гумарам паказваюць, чым можа скончыцца абыякавае стаўлення да правілаў бяспекі.
Здымалі кліп супрацоўнікі ўпраўлення з работнікамі некалькіх гарадскіх арганізацый і прадпрыемстваў. Маладыя людзі самі напісалі тэкст, прапрацавалі сцэнар, самі ж і выканалі ў кліпе ўсе ролі. Было некалькі рэпетыцый. Адздымалі матэрыял за адзін дзень. Каля тыдня заняў мантаж, з якім дапамог гарадскі тэлеканал.
«У першыя ж суткі ролік паглядзелі больш за 1 тыс. чалавек, нас, прызнацца, гэта здзівіла. Спадзяемся, што тыя, хто паглядзіць кліп, правільна ўспрымуць наш пасыл, паставяцца да яго адначасова і з гумарам, і з усёй сур’ёзнасцю», — распавяла БЕЛТА Аксана Ісачанка.
Стваральнікі не выключаюць, што могуць з’явіцца і новыя творы. Жыццёвых сюжэтаў дастаткова.