У Гродне навучэнцы аднаго з каледжаў абакралі больш за 40 аўтамабіляў

У Гродне навучэнцы аднаго з каледжаў абакралі 42 аўтамабілі. Хлопцы — ураджэнцы Ваўкавыска, аднаму з іх — 18, другому 19 гадоў.

З аўтамабіляў, якія знаходзяцца ў раёне мясакамбіната, рынка «Карона», Панямунь, мікрараёна Фолюш, хлопцы забіралі магнітолы, навігатары, відэарэгістратары, запальніцы, каністры, колы. У адным выпадку зламыснікі знялі нават чахлы з сядзенняў, — распавялі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Хлопцы залазілі ў машыны праз незачыненыя дзверы або разбівалі шкло. Усе выкрадзеныя рэчы яны планавалі прадаць, складваючы іх ў гаражы, які загадзя арандавалі.

Падазраваныя раней праблем з законам не мелі. Зараз у дачыненні да іх узбуджана крымінальная справа па артыкуле «Крадзеж».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025