У кіроўцаў да пешаходаў заўсёды знойдуцца пытанні: рэзка выйшаў на дарогу, перабег вуліцу ў неналежным месцы, не пазначыў сябе ў цемры. А ўяўленне пра тое, якім чынам вядзецца праца ДАІ з пешаходамі вельмі размытае. Таму карэспандэнт autogrodno.by выехаў у рэйд з інспектарамі - сёння як раз у фокусе пешаходы.
Пакуль на вуліцы не сцямнела, адпраўляемся на Альшанку. Тут супрацоўнікі ДАІ будуць выяўляць пешаходаў, якія перабягалі дарогу ў неналежным месцы.
— Якім чынам выбіраеце месца для дзяжурстваў?
— Кожны інспектар кіруецца ўласным вопытам, інфармацыяй ад іншых супрацоўнікаў і кіраўніцтва. Зараз мы на вуліцы Малахавіцкай. Паглядзіце, з адваротнага боку дарогі знаходзіцца прыпынак, пешаходны святлафор трохі ў баку. Тэарэтычна, пешаход, схільны да парушэнняў, не пойдзе некалькі лішніх метраў да пераходу і перабяжыць дарогу насупраць прыпынку. Праверым, — кажа начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ўпраўлення ДАІ Андрэй Цыдзік.
На гадзінніку 17:40 — чакаем пешаходаў-парушальнікаў.
Супрацоўнікі ДАІ спыніліся непадалёк ад скрыжавання, аўтамабіль праглядаецца з усіх бакоў.
— Чаму вы стаіце на бачным месцы?
— Задача не толькі пакараць пешахода, але і правесці прафілактыку. З’яўленне аўтамабіля ДАІ дысцыплінуе і вадзіцеляў, і пешаходаў, — адзначае Андрэй Цыдзік.
30 хвілін дзяжурства — ніводнага парушальніка. Вырашаем змяніць лакацыі, інспектары ведаюць побач яшчэ адно месца. Але падчас павароту заўважаем: мужчына і малады хлопец пераходзяць напрасткі.
На заклік супрацоўніка ДАІ спыняецца толькі мужчына, а падлетак хутка сыходзіць у іншы бок, як быццам ён ні пры справах. Інспектар набліжаецца да мужчыны.
Супрацоўнік ДАІ бачыць гісторыю парушанага пешахода — апошні раз яго штрафавалі ў 2014 годзе, таксама за пераход вуліцы ў неналежным месцы. Паміж справы, у мужчыны няма правоў.
— Выпісваю вам мінімальны штраф у 24,5 рубля. Зможаце аплаціць зараз?
— Не, не браў з сабой грошы.
— На працягу пяці дзён зможаце?
— Пастараюся.
— Тады выпісваю пастанову, квітанцыю аб аплаце нікуды насіць не трэба.
Калі б пешаход не пагадзіўся з парушэннем, альбо не захацеў аплачваць на працягу 5 дзён, інспектару прыйшлося б скласці пратакол, па якім пешахода выклікалі б на камісію.
— А калі пешаход не прадаставіць пашпарт?
— Тады назаве сваё поўнае імя, а праўдзівасць інфармацыі праверым па базе. Падмануць тут не атрымаецца.
— Самае небяспечны час для пешаходаў - зімовы вечар. Прыкладна, як сёння. На ўзбочынах ляжыць снег, людзі выходзяць на дарогу і іх не бачаць вадзіцелі. У такой сітуацыі як мінімум неабходна насіць флікеры. Вядома, флікер не панацэя, але гэта адзін з элементаў на шляху да бяспекі, — разважае Андрэй Цыдзік.
Удалечыні Алег Бузун заўважае цёмны сілуэт. Пад’язджаем бліжэй і адрозніваем ужо тры фігуры.
— Гэтыя мужчыны стаяць на абочыне, а не ідуць па праезнай частцы, значыць прыцягваць да адказнасці не маем права. Трэба проста уручыць ім па флікеру, — кажа Алег Бузун. Аўтамабіль ДАІ разварачваецца, пад’язджаем да мужчын.
Заўважыўшы аўтамабіль ДАІ, мужчыны імгненна разбягаюцца. Адзін ідзе да крамы, другі сыходзіць у двор, а трэці застаецца на месцы, — усё ж такі ў яго на перадплечча ёсць флікер.
Інспектары затрымліваюць пешахода без флікера, які пабег да крамы праз дарогу.
— Мужчына, спыніцеся, вы не пазначылі сябе святлоадбівальным элементам у цёмны час сутак! — звяртаецца Алег Бузун.
— Як жа, у мяне ўсё ёсць, вось у руцэ трымаю, глядзіце! — і тут пешаход паказвае ў руцэ флікер. Вось гэта фокус!
Неўзабаве з двара да інспектараў выходзіць і другі пешаход. Цяпер і ў яго на рукаве флікер!
Заўважаем удалечыні на праезнай частцы ў Капцёўцы сілуэт чалавека. Флікера не відаць, але ён ёсць. Жанчына размаўляе па тэлефоне, святлоадбівальны элемент на яе перадплеччы кіроўцу не бачны. Мы заўважылі яго толькі за пару метраў.
На адной з вуліц Індуры ўдалечыні заўважаем два слабенькія агеньчыкі.
Пад’язджаем бліжэй — і з цемры з’яўляецца веласіпедыст. Ніводнага катафота, ніводнага ліхтарыка.
— Вы ведаеце, што ваш ровар павінен быць абсталяваны асвятляльнымі элементамі, паўнавартаснымі святлоадбівальнымі элементамі і наогул, ва ўмовах, калі на дарозе слізка, ездзіць на ровары забаронена? — звяртаецца Алег Бузун.
— Не, не ведаў, мне тут усяго пару метраў, я ровар сябру адганяю, — спрабуе апраўдацца веласіпедыст-невідзімка.
Веласіпедыста запрашаюць у аўтамабіль ДАІ для афармлення парушэння. Увесь гэты час мужчына будзе ўгаворваць адпусціць яго.
— Нялёгка слухаць такія просьбы, але гэта адзіны метад прымусіць парушальніка задумацца і прыняць меры да забеспячэння ўласнай бяспекі. Я настройваю сябе так: лепш мінімальны штраф зараз, чым фатальная памылка ў будучыні, — кажа Алег Бузун.
Кожныя суткі ў вобласці прыцягваюць да адказнасці ад 100 да 300 пешаходаў за парушэнні ПДР. Эфект ад гэтага ёсць, нават сёння была бачная станоўчая дынаміка па выкарыстанні флікераў сярод пешаходаў. Некалькі гадоў назад сітуацыя была нашмат больш складаная.
— Адказнасць за тое, што пешаход не паглядзеў па баках, як гэта нядаўна зрабілі ў Расіі, не прадугледжана. У нас немагчыма прыцягнуць да адказнасці за тое, што пешаход не ўпэўніўся ў сваёй бяспецы пры руху праз пешаходны пераход. Такому пешаходу мы можам толькі даваць парады, — падсумаваў Андрэй Цыдзік.
[irp posts="46 017″ name="Новы святлафор на Вялікай Траецкай не заўважаюць ні кіроўцы, ні пешаходы. Рэпартаж"]
Чем популярна Испания? Конечно же, прекрасным, теплым и солнечным климатом. Количество солнечных дней здесь гораздо больше, чем в других странах Европы. Пляжи Испании — это еще одна ее гордость. Многие удостоены «голубого флага» за экологическую чистоту воды и побережья. Забронировать поездку в Испанию из Минска можно тут http://sunnytravel.by/ispaniya/tours/. Максимально выгодные предложения с многообразными экскурсионными программами.
Аб'явы аб здачы памяшканняў у арэнду з'явіліся ў Instagram-акаўнце royal.grodno і на “Куфары”. У аб'явах…
Гродзенскія пункты выдачы заказаў Wildberries і Ozon аказаліся перапоўнены падарункамі для жывёл. Гэта вынік Таемнага…
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…