Начальнік Падляскай мытні ў Беластоку абвясціў продаж канфіскаваных аўтамабіляў ад кантрабандыстаў. Аднак на жаль, піша poranny.pl., гэтыя аўтамабілі могуць набыць толькі фірмы, якія займаюцца разборкай аўтамабіляў, без права рэгістрацыі гэтых машын або продажу іх з мэтай карыстання.
Таргі прызначаныя на 5 лютага ў будынку мытнай службы ў Беластоку. Гэта чарговы распродаж канфіскаваных аўто падляскімі мытнікамі.
Падчас таргоў можна купіць аўтамабілі за невялікія грошы. Гэтым разам выстаўленыя citroen jumpy з 2007 года за ўсяго толькі 2800 злотых (прыкл. 840 даляраў - рэд.) і mazda 6 skyactiv з 2016 года зa 12 000 злотых (прыкл. 3600 даляраў - рэд.).
Мытнікі час ад часу робяць такі распродаж канфіскаваных аўто, падчас гэтых таргоў можна набыць люксовыя маркі за меншыя грошы.
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…