Начальнік Падляскай мытні ў Беластоку абвясціў продаж канфіскаваных аўтамабіляў ад кантрабандыстаў. Аднак на жаль, піша poranny.pl., гэтыя аўтамабілі могуць набыць толькі фірмы, якія займаюцца разборкай аўтамабіляў, без права рэгістрацыі гэтых машын або продажу іх з мэтай карыстання.

Таргі прызначаныя на 5 лютага ў будынку мытнай службы ў Беластоку. Гэта чарговы распродаж канфіскаваных аўто падляскімі мытнікамі.

Падчас таргоў можна купіць аўтамабілі за невялікія грошы. Гэтым разам выстаўленыя citroen jumpy з 2007 года за ўсяго толькі 2800 злотых (прыкл. 840 даляраў – рэд.) і mazda 6 skyactiv з 2016 года зa 12000 злотых (прыкл. 3600 даляраў – рэд.).

 

Мытнікі ў Беластоку распрадаюць канфіскаваныя ў кантрабандыстаў аўтамабілі па смешных коштах
Mazda 6 Skyactiv 2016 года
Мытнікі ў Беластоку распрадаюць канфіскаваныя ў кантрабандыстаў аўтамабілі па смешных коштах
Citroen jumpy

На жаль, гэтыя аўтамабілі могуць набыць толькі фірмы, якія праводзяць разборку аўтамабіляў, без права рэгістрацыі гэтых машын або продажу іх ў мэтах карыстання.

Мытнікі час ад часу робяць такі распродаж канфіскаваных аўто, падчас гэтых таргоў можна набыць люксовыя маркі за меншыя грошы.